Сэнс
Змястоўнасць у кнігах зачаруе.
Таксама прыгажосць мне вельмі значна –
Яна прывабнасць тэме ахвяруе.
Аднак, я бачу змест на месцы першым,
Бо без яго нішто ўжо не варта.
Ні значнасць слоў, ні рыфма іх у вершах,
Адлюстраванне думкі, як на картках.
І летуценнасці самой праява
Не стане ў творы так ужо прыдатна,
Калі бяздумнасць, гэта яе з’ява,
Усё напіша, нават, на "выдатна..."
Я неяк толькі прыкрасць адчуваю,
А гэта, пэўна, ужо прыкмета –
Бо я адну нудоту заўважаю
Ў ліпучасці, салодкасці паэта.
У дзеянні жадала б я сэнс бачыць,
Змястоўнасць для мяне на месцы першым.
Прыхільнасцю раман магла б адзначыць,
Ці нават самы невялічкі вершык.
Свидетельство о публикации №221052800457