Акрыды лисцик Пазняку

АДКРЫТЫ ЛІСЦІК ЗЯНОНУ ПАЗНЯКУ.
Добры вечар, Зянон Станіслававіч!
Мая цешча Станіслава Станіславаўна Садоўская, любіла гаварыць, “усё, што ты ведаеш, — курыную сюсю і тую не ўсю” — ці не сама прыдумала гэты выраз? Я не ведаю, бо была занадта гойстрая на язычок. Яна як і вы, — каталічка,  належала да Гальшанскай парафіі, хаця хадзіла ў Багданаўскі касцёл, які ў пазамінулым стагоддзі занатаваў у вечнасці Рушчыц.
Прагледзеў нядаўна паўтарыгадзінны стрым украніскаму блогеру і накіпела да вас некалькі пытанняў. Усё вы разважылі талкова, разумна, як кажуць рускія “усім сястрам па сяргам” раздалі — усё “ціп-топ”! Але чамусьці узнікла некалькі сур’ёзных пытанняў асабіста да вас.
Вось вы ганіце “неверагодных”: Ціханоўскую, Латушка, Бабарыка і Цапкала, — не такія, маўляў, і не гэтакія, і “кіруемыя”, і “гаварашчыя галовы”, “іх вядуць і накіроўваюць “кдб-фээсб-штазі-масад” – і іжэ з імі (дадавайце па ўласнай фантазіі спецслужбы). У чымсьці згодны, асабліва з характарыстыкай Бабырыка і Цапкала… Так ёсць і заўсёды будзе. Але пры чым тут бедная жонка Сяргея Ціханоўскага, якую ўзяліі ў свае клешчы спецслужбы? Яна што ад пачаатку хацела быць прэзідэнтам? Яе мэтай было вызваліць мужа, —  вось і ўся стратэгія. Так, усе палітычныя працэсы пад наглядам спеслужбаў і кантралюцца,  ды і вы самі пад наглядам, і вамі кіруюць. І кіруюць тым, хто думае, што кіруе вамі… Такі расклад.
Але найболей засмуціла мяне вось што. Вы так разумна ўсё растлумачылі, усё загадзя ведалі і прадбачылі… Дзіву даешся. А чаму ж пры такім разуменні сітуацыі і палітычных раскладаў, не прыехалі ў патрэбны час у Беларусь? Прыехалі б, як Ленін з Фінлядскага вакзала і ўзялі б кіраўніцтва рэвалюцыяй у свае разумныя рукі? Накіроўвалі б, арганізоўвалі, узначальвалі…? Вы ж у нас такі разумны, і ўсё зрабілі б, як трэба. А то цяпер, заднім розумам, поркаеце, папракаеце і паказваеце памылкі. Ніхто ж за звычайны прыезд вас тут бы не растраляў? Ніхто ў той час можа і не заўважыў бы, што Зянон Пазняк аб’явіўся ў Беларусі (не да вас было!) — вы ж маглі б інкогніта перасекчы мяжу і потым аб’явіць сваю прысутнасць? Але ж вы гэтага не зрабілі — ачко ж не жалезнае, а яно, як аказалася  — жым-жым?...
Дык чаго цяпер наязджаеце на бедную Ціханоўскую? Дзе былі вы, калі былі патрэбны тут, у Беларусі? Чаму не адважыліся? Не прыехалі? Не сталі начале народнага пратэсту і супраціву, не скіравалі ў патрэбнае рэчышча? А ён, пратэст быў, і быў усенародным, — чакаў лідара, вы самі пра гэта казалі…
Нават з рызыкай сесці на колькі месяцаў, каб уся Беларусь паднялася? Чаму не сталі трыгерам, той самай кропляю, якая праліваецца праз край і ўсё мяняе? Нешта вам не дазволіла зрабіць правільны крок. Дык чаму цяпер у апраўданне шукаеце і вешаеце сабак на бедную жонку блогера Сяргея Ціханоўскага? На Паўла Латушку, Бабарыка і Цапкала… Так, ёсць многа пытанняў да названых асобаў, асабліва да Бабарыкі і Цапкала, Калеснікавай… Але многія сядзяць цяпер, таму што ахвяравалі жыццём і воляй, а вы толькі “разглагольствуеце” і ўносіце смуту. Там, за Атлантыкай крытыкуеце і вышукваеце “вошы ў цернях”. Добра ў бяспечнасці разурульваць сітуацыю, камфортна… Вельмі многа пытаняў да вас, Зянон Станіслававіч. Яшчэ не позна… І вы, пры вашым разуменні сітуцыі, можаце пераламіць ход падзей у Беларсі, нават цяпер, калі быццам бы ўсё здулася. Вы прыедзеце і ўсё вырашыца. Прыедзеце?... І карта ляжа, — і ў Лукавага будзе перабор… Калі ён не прайграе адразу, ну сядзеце на год, два-пяць, як сядзелі Статкевіч, Севярынец, Аўтуховіч… Як іншыя цяпер сядзяць.  Як і я згодны прысесці, абы маім сынам і ўнукам лягчэй дыхалася пад беларускім небам, Як сёння сядзяць Ціханоўскі (дарэчы, менавіта сёння гадавы юбілей), як сядзіць Лосік, Фурманаў і сотні беларусаў, нават той жа, не любімы вамі Бабарыка разам з сынам сваім.
Што вам перашкаджае гэта зрабіць?
Так што калі не жадаеце сядзець за Беларусь, каб яна ўся паўстала, дык і не раздавайце нам рэцэптаў, як нам збудаваць “Краіну для жыцця”… Без вас абыйдземся.
Шкада, што вы занялі такую пазіцыю. А на самым пачатку быццам бы і замовілі добрае слова пра Сяргея Ціханоўскага, чым, магчыма, дапамаглі беларусам..
Бывайце, Зянон Станіслававіч! І без вас абыйдземся. Як-небудзь справімся. Але, можа, усё ж такі адважыцеся?... Толькі не спіхвайце ўсё на вымарачны “кавід” — мая суседка нядаўна прыляцела з Амерыкі. Пры вялікім жаданні, — кавіды не перашкода.
Жыве Беларусь!
Слава нацыі!
І — Беларусь перадусім!


Рецензии