У кожнага свой 16-ы паверх...

У кожнага свой 16-ы паверх, альбо Галоўны чалавек Марылінай Горкі
                памяці суседа Аляксандра
                Вераскоўскага
Калі вы,едучы з сталіцы па магілёўскай трасе,павернеце
ўправа,то праз нейкі час убачыце цумантовы помнік у вобразе жанчыны - стод-сымбаль  горада Марыліна Горка,у якім - у горадзе,значыць, - я маю дом,а ў ваколіцах мястэчка ,у вёсцы Цагельня,- сядзібу з старой хаткай.Дык вось на помнік гэты  некалі ў позьнія савецкія часы выпісваў цумант адказны чалавек Пухавіцкага раёну Аляксандр Вераскоўскі - мой сусед з 9-га дому ў Цагельні. Гэтымі майскімі днямі яго ня стала - знайшлі дзесьці каля гарадской сьметніцы,побач ляжаў ровар.
Апошнія гадоў 20 мой сусед бязбожна піў,пакінуўшы былой жонцы кватэру ў горадзе і старэйшага сына-багатыра дзесьці ў сталіцы(меншы разьбіўся ў аўтааварыі)...
Час ад часу мы спатыкаліся з Сашам,бралі чарку якой самагонкі,крамнай альбо расейскай палёнкі і доўга,пакуль па жылах разьліваўся танны алкаголь,гаварылі.Па-праўдзе,гаварыў больш сусед:натхнёна каторы раз пераказваў анекдоты пра ўсё на сьвеце, цытаваў кавалкі з Пушкіна,Лермантава альбо Коласа,і з асалодай успамінаў,як выпісваў цумант нейкаму генералу на дачу.Генерал быў задаволены,тая дача і па сёньня стаіць.А вось на фундамант пад каменную Марыліну Горку якаснага раствору не хапала - пясочкам разбаўлялі.Таму і  "паехала" была праз два тыдні пасьля мантажу тая баба з растапыранымі рукамі.Прыйшлося  фундамант перазаліваць...
Каму і чым толькі не дапамагаў Саша Вераскоўскі!Каб грашыма браў - даўна сам бы енералам стаў.Але Саша браў пераважна гарэлкай...
Бывай,дарагі сусед!R.I.P.,як той казаў, і мяне доўга чакай.
27.05.2021,запалярная Нарвегія,Буда


Рецензии