Бывай, зiма!
Разумее – канец панавання,
Да высновы прыходзіць сама –
Непазбежна ўжо раставанне.
Ёй збірацца ў дарогу пара,
У тыя месцы, дзе холад пануе,
Дзе блішчыць ледзяная гара,
Злосны вецер дарогі раўнуе.
Там спяваюць завеі спрадвек,
Нібы шкло, лёд звініць пад нагамі,
Пэўна, снежны жыве чалавек,
Забаўляецца снега стажкамі.
І зіма там у чаканні жыве,
Калі пройдуць вясна, лета, восень,
Ды карункі прыгожыя ў’е,
Пачакае, пакуль мы запросім.
А табе прывітанне, вясна,
Прыгажуня, свавольніца, кветка!
Ажывём ад зімовага сна,
Уладкуем усе справы ўлетку.
Свидетельство о публикации №221053000759