Венера

У цьмянасці далёкай
Я ледзьве бачу зорку,
Гарыць яна высока –
Там, недзе за пагоркам.
 
Самотная такая,
Адна ў цёмным небе,
Пытанне ўзнікае –
Ніхто ёй не патрэбен?
 
Навокал – а нічога,
Аблокі, як тканіна.
Ды нейкая трывога –
Чаму ж яна адзіна?
 
І выгляд таямнічы –
Як бы маргне, ці блісне,
Край неба маляўнічы –
Пагорак як бы "цісне".
 
Пазнала гэту зорку,
Яе завуць Венера...
Гарэць жа ёй да золку –
Вядзе яе манера.
 
І вечар непагодны
Раптоўна стаў прыгожым,
Ды і настрой лагодны –
Нядобра быць нягожай.
 
Венера – чараўніца,
Яна – святло кахання...
Ад жалю не пазбыцца,
Яшчэ – тугі наданне...


Рецензии