У лесе

У лесе нейкая дрымотнасць,
І нават птушкі не спяваюць,
І дуба соннага самотнасць,
Лісточкі зрэдку адлятаюць.
 
Ды шамацяць яшчэ пры гэтым,
Як, быццам бы, яму гавораць.
Успамінаюць, мусіць, лета,
Якое ўсім нам ласку дорыць.
 
Лапоча ціха штось крыніца,
Вада сцякае па каменням.
З-пад лісця вылезла чарніца...
Жыцця імклівага імгненні.
 
Вось дзяцел пралятае хутка,
Такі ж прыгожы ды прыбраны.
На дрэва сеў удала, гнутка.
Панадлівы мінае ранак...
 
Палескі лес заўжды прывабны,
Зімою, летам ці вясною.
Заўсёды чараўнік прынадны,
Патрапіць захапіць сабою.


Рецензии