Памяць

На памяць няма наракання,
Пакуль што яна не падводзіць.
Уголас наладзіць чытанне
Ды словы радкамі выводзіць.
 
Развешаны нібы прасціны,
Прасвечванне там адаб’ецца.
Так, часам, ідуць успаміны,
Няма мне ад іх дзе падзецца.
 
Разгорнецца скрутак падзеі,
Што недзе даўно адбылося,
Ды зоркамі ўспыхнуць надзеі,
З якімі мне жыць давялося.
 
Разгортванне мне дапаможа,
Ды нешта сур’ёзна парадзіць.
Іначай не здолела б, можа,
Намеры патрэбныя спраўдзіць.
 
На памяць няма наракання,
Пакуль што я толькі ўдзячна.
На запыт не трэба чакання –
Яна ўсё падхопіць прадбачна.


Рецензии