Маладзiк

Здаецца ўсё іначай,
Як маладзік лунае.
Праменнасць добра бачу,
Калі пара начная.
 
Бы непакоем нейкім
Напоўніцца павеў,
Ды задрыжаць павекі,
Пачуецца напеў.
 
Нібыта то дрындушка
Разносіцца далёка,
Чароўная манюшка
Заслепіць раптам вока.
 
Ці то зязюлі спевы
З прыгожым кукаваннем,
Птушыныя напевы –
Навек замілаванне.
 
Кугак ды галашэнне –
Гавэнда розных птушак.
Спеў да замарачэння,
Іх так прыемна слухаць.
 
А маладзік лунае,
Плыве ў сінім небе,
Магутнасць набывае,
Бо мае ў тым патрэбу.


Рецензии