Зара-заранiца

Зара-зараніца
Касу расплятала,
Шчодрай чараўніцай
Да нас завітала.
 
Узышла заранка
Над вясновым лугам,
Абвясціла ранак –
Ён цягнуўся цугам.
 
Абліліся зёлкі
Чыстаю расою,
Бачыць іх няёмка –
Нібы са слязою.
 
Усё вакол расіцца
Гэтым ціхім ранкам,
Пэўна, каб памыцца
Добра ды старанна.
 
Напасці вадзіцы
Да паўдзённай спёкі,
Досыць каб напіцца,
Вечар жа далёка.
 
Зара-зараніца
Расу раздавала.
Волкае спадніцы
Не пашкадавала.


Рецензии