Не папракай...

Не папракай мяне, каханы,
Што мала маеш ты ўвагі,
Што працы я сваёй аддана,
Яна накшталт вялікай смагі.
 
Напэўна, мне наканавана
І ў дзень, і ў ноч спакой не бачыць,
Як ланцугом я прыкавана,
Бо толькі праца нешта значыць.
 
Я проста выбару не маю,
Бо невядома, хто прыдумаў,
Што я жыццё ўспрынімаю,
Як асяроддзе розных думак.
 
Сны-думкі не даюць спакою.
Прынесла я ахвяраванне,
Каб нешта мне стварыць рукою,
Павінна быць перакананне.
 
Не вельмі гэта ўсё лёгка,
Спакой пакуль мне толькі сніцца...
Магчыма, уздыхну з палёгкай,
Як успрыманне зачыніцца.
 
Не папракай мяне, мой дружа,
Бо я сама зачаравана.
Як быццам, хто мяне адужаў –
Крапёжам-кольцам прыкавана...


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →