Перапёлкi

Перапёлчын пачуецца сокат,
Не пазнаць мне яго немагчыма.
Разумею, яны недзе побач,
Ды шукаю іх зграю вачыма.
 
Невялічкія шэрыя птушкі,
Мне з дзяцінства іх спевы вядомы.
Пераходы занадта ўжо слушны:
"Спаць пара..." – прагучыць каля дома.
 
І такая агорне пястота,
Нібы зноў я – дзіцятка малое.
Мне прыпомніцца песня-пяшчота,
Што надоўга мяне супакоіць.
 
Перапёлак я спевы пачую,
Адаб’юцца ў душы ўспамінам,
Быццам, зноў я на вышках начую –
Перапёлкі ў гэтым павінны.
 
Як жа звязана ўсё на планеце!
Я былое сваё прыгадала.
Да пары добрай памяццю свеціць –
Гэта летняя ноч нагадала.


Рецензии