Гронкi ясныя рабiны...

Гронкі ясныя рабіны
Палымнеюць за дарогай.
Мой каханы, мой адзіны,
Аб табе – усе трывогі.
 
Нагадала мне рабіна
Нашы колішнія ночы.
Не адна я ў тым павінна...
Можа, нехта нас сурочыў?
 
Называў мяне рабінай,
Падарыў мне завушніцы,
Ды казаў, што я – адзіна,
Пра мяне – век не забыцца.
 
Пэўна, хто нядобрым вокам
Паглядаў на шчасце тое...
Зайздрасцю, сваiм сурокам
Пажадаў нам непакоя.
 
Наляцелі ўспаміны,
Не прагнаць іх, не адбіцца...
Што ж пытацца: "Дзе ж рабіны?"
Моцна будзе сэрца біцца!
 
Чырванеюць дружна гронкі,
Ды марозу не баяцца.
Можа, любы, знойдзем сродкі,
Каб павек не расставацца?


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →