Жывым не дамся

ЖЫВЫМ НЕ ДАМСЯ!!!
Не скажайце, калі ласка, паняццяў… Не пішыце і не гаварыце пра “спробу суіцыду”, “акт самазабойства” Сцяпана Латыпава ў зале суда. Па асацыяцыях суіцыд звязваецца з безвыходнасцю, адчаем, з роспаччу і расчараваннем жыццём… Тут нешта іншае. Хіба можна назваць “суіцыдам” ахвярнае самаспаленне? Акт пратэсту, барацьбы, пры якім чалавек кідае сваё жыццё на ахвярнік барацьбы за свабоду і справядлівасць? У людзей язык не павернецца называць такое суіцыдам, спробай самазабойства… Не, мае даражэнькія, гэта зусім іншае.
Ворагі абступаюць з усіх бакоў, набліжаюцца… У вашых руках засталася адна граната, — вырваеце чаку… Чакаеце, каб іх забраць разам з сабою. Хіба гэта суіцыд? Вы проста скончылі жыццё самагубствам, самахоць пайшлі сабе па нейкіх толькі вам вядомых прычынах? Не, гэта барацьба да апошняга ўздыха: жывым не дамся!
Тое, што здзейсніў у судзе Сцяпан Латыпаў — самаахвярны геройскі ўчынак, каб давесці да ўсіх беларусаў: нельга змірацца далей! Трэба супраціўляцца, пратэставаць, змагацца, кідаючы ў рэвалюцыйнае полым самае каштоўнае і дарагое, што ёсць у кожнага — сваё жыццё. Бо далей так жыць немагчыма. Калі будзем змірацца і надалей, то гэта будзе горш смерці — яны заб’юць жывую Душу, яны ўсталёўваюць тут сатанінскія законы і парадкі, яны — згнабяць, задушаць, прыніжаць і паздзекваюцца над законамі Божымі і чалавечымі, бруднымі нагамі патопчуцца па святасці. Не суіцыд, калі чалавек у судзе “ручкай-заточкай” прылюдна ўспорвае сабе горла, рэжа вены… Гэта яго апошні аргумент, — застацца чалавекам і падаць сігнал! Не змірыцца, не прадаць душу…
Калі беларусаў закатаюць у асфальт на сваёй зямлі, бо яны размінуліся з Гасподнімі шляхамі, тым самым знішчаць не толькі цела, заб’юць жывую душу (нейкі Гасподні праект у перспектыве) — мы акажамся непатрэбнымі і нягоднымі… Расходны матэрыял. Нягодныя ні для якіх спраў. І прыступіць да нас Смерць вечная, без ніякага ўваскрасення (ЗАПОМНІЦЕ ГЭТА!), расцярушыць Гасподзь, як пясок, як расходны матэрыял непатрэбшчыну… Так можа здарыцца.
Два самаспаленні было ўжо перад РАУСамі, відаць не дайшло да нас? Два сігналы праскочылі міма беларускіх вушэй. Што яшчэ трэба, каб прабрала да самых пячонак?
На беларускі трон узабраўся Антыхрыст, і ён у нас да відавочнасці персанізаваны і канкрэтна пазначаны, ячшэ ў 2006-тым гозе ў вершы “Сатана”, які сваімі нагамі занёс у Адміністрацыю Прэзідэнта і перадаў з “Ултыматумам” праз старшага прапаршчыка Іванова, а потым яшчэ і праз пошту адправіў я засведчыў гэта.
А да нас усё яшчэ нешта не даходзіць. Дык можа ўжо пара збіраць подпісы, “петыцыю да войскай НАТА”, каб бамбанулі нахрэн Дразды, ды што там Дразды, — увесь Менск якой-небудзь ядзернай бомбачкай, каб ужо дакладна знішчыць Дыктатара. Калі народ не здольны навясці Божыя парадкі, не можа справіцца… Госпадзе, драздані нарэшце… Бамбані ўсю гэтую нікчэмную сталіцу Беларусі, бо не хачу я цярпець такі здзек над Тваёю праўдаю.  Перастанем смярдзець на ўсю планету смуродам і ўздыхне нарэшце Зямля на поўныя грудзі…
Я першы падпішуся… Хто тут адважны і мужны застаўся. Закручвайце петыцую і будзем збіраць подпісы… Не. Я сур’ёзна, не для таго, каб напужаць тырана, а для таго, каб нас нікчэмных, проста знішчылі. Як гной… Можа хоць гэтым апраўдаемся, што не дарэмна жылі на Зямлі…


Рецензии