Пралескi

Я з раніцы гуляла ў лесе.
Усюды там была раса,
Ды разлівалася па свеце
Пралесак белая краса.
 
Агнём дзівосным лес свяціўся,
Як бы заліты малаком,
Нібы туман уніз спусціўся,
Завіснуў белым камяком.
 
Як быццам, мора разлілося,
Няма куды нагой ступіць,
І мне раптоўна падалося –
Напэўна, добра тут пабыць.
 
Я  ў лесе з раніцы гуляла,
Ды ледзьве знайшла ўваход,
Бо мора кветак бушавала –
Прыроды ўзважаны ход.


Рецензии