Кропелька вадзiцы

Кропелька вадзіцы
Ў кругазвароце...
Хочацца напіцца –
Смак яе ў роце.
 
Кропелька вадзіцы
Мне на твар упала...
Жэмчугам з крыніцы
Шчасця нажадала.
 
Кропелька вадзіцы
Свеціць, нібы сонца...
Будзе век круціцца –
П’ю яе без конца.
 
Кропелькай вадзіцы
Здолею напіцца.
Подых навальніцы?
Дык чаго журыцца?
 
Кропелька вадзіцы
Ўсё жывое поіць,
Як жыцця часціца
Раны ўсе загоіць.
 
Кропелька вадзіцы!
Цуд ты для сусвету...
Кропелька вадзіцы –
Поіш усю планету.
 
Кропелька вадзіцы...
З ёю родзіць жыта,
Без яе зямліца
Стане неабжытай...
 
Кропелька вадзіцы...


Рецензии