Чаканне дажджу

Напаўзаюць хмары,
Пэўна, дожджык будзе.
Кропелька на твары –
Радуюцца людзі.
 
Вось была ж спякота,
Аж палі "гарэлі",
Гэткая мярзота –
Быццам бы, іх грэлі.

Людзі наракаюць
На ўмовы тыя.
Ды дажджу чакаюць –
"Стогнуць" яравыя.
 
Недарод магчымы…
Як нядобра гэта!
Ёсць таму прычыны,
Звыш сухое лета!
 
Лёс сялянскі цяжкі –
Праца ды надзея
На прыроды ласку –
Дожджыкам павее…


Рецензии