Два колера

Два колера толькі вачэй –
Шчаслівыя ды няшчасныя.
Шчаслівыя вочы ярчэй,
Зоркаю свецяць нязгаснаю.
 
Яны зіхацяць у начы,
Напэўна, і зорак не трэба,
Праменне іх будзе пячы –
Вялікая сэрца патрэба.
 
Няшчасныя вочы тугі,
Калі нас ніхто не кахае.
Сусвет падаецца глухім,
Бо дома ніхто не чакае.
 
Няшчасныя вочы ў слязах,
Павекі заўсёды чырвоныя.
Я бачу ў іх роспач ды страх,
Ўслед думкі з’яўляюцца чорныя,
 
Бо колераў іншых няма,
Стан сэрца – вось гэта галоўнае!
Я ўсё зразумела сама –
Выснова мая паслядоўная.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →