Синхронизация

СІНХРАНІЗАЦЫЯ
Амаль чатыры гады з кароткім перапынкам з маёй лоджыі, калі быць такладным ( з 2017 года з флагштоку абвісаў бел-чырвона-белы сцяг). Зусім абтрапаўся. Не думалася, што матэрыя можа так пашкамутацца звычайным ветрам і птушкамі. За чатыры гады ніводнага разу ніхто з "органаў" не прыйшоў і наваат не пацікавіўся, чаму вісіць сцяг? Вісіць і вісіць... Маё права вывешваць са свайго балкона тое, што лічу патрэбным. Мая тэрыторыя. Так было раней. Цяпер за сцяг садзяць на суткі і штрафуюць. Цяпер небсяпечна вывешваць. Гэта значыць, што раней ніхто з суседзяў не напісаў кляўзы-заявы, што іх "раздражняе", "не падабаецца", што яны "супраць". Цяпер усё стала іншым... Саджаюць на суткі за шкарпэткі пратэстнага колеру. ЗА ШКАРПЭТКІ! ДА ЧАГО МЫ ДАЖЫЛІСЯ? ДАЦЯРПЕЛІСЯ... Хутка нам дыхаць забароняць, і мы і гэта сцерпім?
Вось ёсць такая ініцыятыва: клеіць на шыбіну белы аркуш паперы фармата А4. Чулі? У каго з барцуноў, пратэстуноў, нацыяналістаў на вокнах ён наклеены? Не бчб, за які цяпер штрафуюць і на суткі саджаюць, а просты белы аркуш паперы? Або кожны вечар у 22.00 людзі ў вокнах запальваюць ліхтарыкі, свечкі, на вуліцу з фанарыкамі выходзяць і падсвечваюць, -- хто ведае пра гэта? Няўжо амаль за год так і не заўважылі? Самыя "упоратыя" робяць такое дзейства кожны дзень. Тупа і метадычна.
Перамога ў іхніх руках.
Дом насупраць. Палічыў: 64 кватэры, - толькі ў дваіх наклеены на шыбіных белыя аркушы паперы фармата А4 (раней былі бел-чырвона-белыя сцягі!) толькі ў гэтых вокнах сёння вечарам у 22.00 запальваліся агеньчыкі-фанарыкі, яшчэ адзін агеньчык з'явіўся ў іншай кватэры... Палічыце працэнты... Два-тры? Не болей.
Я пісаў нядаўна ў стужцы пра сінхранізацыю. Калі егіпецкія Жарыцы заўважылі такую з'яву сярод светлячкоў пустыні. Спачатку светлячкі міргаюць уразнабой, хаатычна, а потым рапатм па невядомай прычыне пачынаюць сінхранізавацца, і праз нейкі час уся пустны ў адзін момант выблісквае: святло - цемра, святло - цемара, выбліск - пагасла, выбліск - пагасла... Вось да такой сінхранізацыі і трэба давесці беларусаў, каб звергнуць тыранію... Давесці. Самае галоўнае сінхранізаваць грамадства, каб яно дыхала адзіным рытмам, а што рабіць далей, -- усё залежыць ад мэты, ад канчатковага дзеяння. А мэта ў беларусаў адна: ДАБІЦЦА СПРАВЯДЛІВАСЦІ І ЗВЕРГНУЦЬ ТЫРАНІЮ...
Ад самага пачатку трэба хаця б наклеіць на шыбіну белы аркуш паперы, каб я, едучы аўтобусам, бачыў, колькі ж насамрэч нас ёсць у Мінску. Але ж нават гэта - сцыкотна...
Тады пра якую Волю і Незалежнасць, пра якую Свабоду гаворку вядзём? Хутка будзем дыхаць праз раз. Сцерпіцца, прывыкнецца...?


Рецензии