Мiнае вясна

Вечарамі чуваць птушак спеў,
Шлюць, напэўна, вясне прывітанне.
Месяц травень прыгожы прыспеў,
Значыць, будзе з вясной развітанне.
 
Гэтак хутка праходзіць яна,
Дзень за днём, быццам, хто падганяе.
Адчуваецца прыкрасць адна,
Што імгненна жыццё нас мінае.
 
Скарабежнасць я бачу ва ўсім,
Мілата асабліва пакорна,
Пралятае, знікае, як дым,
Мушу я заставацца з дакорам.
 
Як пранізліва ўсё для мяне –
Адчуваю прыродныя з’явы.
Ні адна з іх ніяк не міне,
Успрымаюцца сэрцам праявы.
 
Гул чмялёў доўга ў садзе стаіць –
Прыварожаны пахам суквеццяў,
Задуменнасць яшчэ сад таіць,
Пэўна, марыць аб сонечным леце.
 
Узнялася сцяною трава,
Месяц травень... цяпер ён на волі.
Луг мурожны... на ім мурава –
Сенакосам усіх задаволіць.


Рецензии