Усё нездарма

Незразумелая празмернасць?
Ці марнатраўнасць гэта спрэс?
Ці, то, выразы непамернасць?
Ды велічны яшчэ экспрэс?
 
Пытанні гэты ўзнікаюць,
Калі я бачу жабянят,
Яны растуць ды прападаюць,
Бо стануць ежай буслянят.
 
Мы, мусіць, бачым аднабока,
Вось жабянятак мне шкада.
Ці яйкі выцягне сарока
Ўжо з буслінага гнязда.
 
Напэўна, справа не ў адсотках,
Здараецца ўсё нездарма.
Неабмежаванасць у сродках?
Прырода знойдзе іх сама.
 
На многае прырода здольна,
Не супыніць яе размах.
Як неспадзеўка думкі вольнай –
Здзіўляе часта гэты гмах.


Рецензии