Невядомая кветка

Не кветнік мой у тым павінен,
На лузе я цябе знайшла.
Твой колер незвычайны – вінны...
Як быццам бы, зара ўзышла.
 
"А хто ж ты будзеш, незнаёмка?
Скажы мне, як цябе завуць?
Не ведаю, мне так няёмка...
Як упрыгожванне, пабудзь!"
 
Маўчыць пахучая пахмурна,
Свавольная, а пах, як хмель!
Размовы спроба, мусіць, марна,
Ды раптам дапамог мне чмель.
 
Ён прагудзеў мне гучна ў вуха:
"Ты памыляешся, наконт...
Глядзі, вось здохла нават муха,
Жыццё паставіла на кон..."
 
Вядома ўсiм было такое,
Што прыгажосць – заўжды напал.
Спакуса мяккаю рукою
Смяротны свой вядзе напад.
 
Не кветнік мой ў тым павінен,
Неасцярожнай я была.
Твой колер незвычайны, вінны...
Навошта ж я цябе знайшла?


Рецензии