Аладкi

Успеню мiксерам старанна яйкi,
Жаўток у цеста, дадаю бялок.
З унукамi пяку блiны-аладкi,
Сачу з увагай – кот бы не ўвалок.

Прыгожыя, духмяныя, як сонца,
Ад іх у хаце робіцца святлей.
Патэльня ад алею аж смяецца,
Скварчыць, плюецца, нібы цэнтр падзей.

І вось ужо набралася іх горка –
З разынкамі, і з яблыкам, і без.
А за акенцам – дзеці на прыгорку
І куст расце прыгожы, пэўна, бэз.

"Бяры, унучак, ты блiны-аладкі,
Тым дзецям дай пакаштаваць.
Ды мёд вазьмі, наш джэм такi салодкі,
А я далей працягну гатаваць..."


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →