Дзiва прыроды

Цягнецца дым па зямлі –
Кепскае будзе надвор’е,
Хмары прасцінай ляглі,
Нават не бачна сузор’яў.
 
Дождж красавіцкі ідзе,
Бурбалкі бачу навокал.
Цуд у вясновай вадзе,
Дождж гэты радуе вока.
 
Чыстым, прыгожым стаў сад,
Свежае пахне паветра,
Толькі ж не дай, Божа, град,
Хмары нясуцца, як ветразь.
 
Колькі ў прыродзе красы,
Велічы, моцы бязмернай,
Дождж пазвіваў "паясы" –
Дзіва прыгоды бязмежнай.
 
Звычка такая ў ім ёсць,
Да запрашэння не здатны.
З’явіцца раптам, як госць,
Але ўсё споўніць выдатна.


Рецензии