Травень

Травень, ты прыгожы,
У сонцы ды ў кветках.
Дзень стаіць пагодны,
Праца на палетках.
 
Ландыш зацвітае,
Дзьмухаўцы, цюльпаны.
Дожджык павітае
Крышачку заспаны.
 
Так высока ў небе
Жаўрукі спяваюць.
Нібы пахне глеба –
Зёлкі ажываюць.
 
І бывае спёка,
Нават непрадбачна.
Дзесь грыміць далёка,
Але ж хмар не бачна.
 
Мітусня ў птушак,
Лётаюць, спяваюць.
Спеў іх грэе душу,
Смутак распускае.
 
Травень маладзенькі,
Ты такі ж зялёны,
Месяц саладзенькі –
Зацвітаюць клёны...


Рецензии