Зацвiтае калiна

Зацвітае каліна –
Як бялізна суквецці.
Гэты цуд зіхатлівы
Найпрыгожшы на свеце.
 
Паднялася высока,
Як сапраўднае дрэва.
З кронай пышнай, шырокай,
Быццам бы, каралева.
 
Доўга як гадавала,
Ствол вясною бяліла.
Парасткі я пазнішчала,
Не забралі каб сілу.
 
Вырасла прыгажуня,
Аж да ашаламлення!
Сада краля-красуня –
Чары да захаплення!
 
На ніводнай галінцы
Не пабачыш лісточка.
Кветкі для чараўніцы...
Вось вядзьмаркіна дочка!
 
Зацвітае каліна –
Шар прыгожы, духмяны,
Як нявеста-дзяўчына –
Белы вэлюм... нятканы...


Рецензии