Ландыш

Ландыш расце каля дома,
Цэлае мора бушуе.
Кветкамі дорыць нястомна,
Водарам сэрца пястуе.
 
Раптам успомнілась песня
Светлага траўня прыветам.
Голасам, нібы ўваскрэсла,
Кветачак белых букетам.
 
Колькі ў кветках пяшчоты,
Пах незвычайны, цудоўны.
Лезе сцябло, нібы шчотка,
Ландыш вясною чароўны.
 
Цэлае мора квітнее,
Красачка – безліч "званочкаў".
Ландыш лагодзіць умее,
Радуе колькі гадочкаў.
 
Ландыш – зялёнае мора,
Пах яго тонкі, чароўны.
З травеньскім белым уборам –
Што можа стаць яму роўным?


Рецензии