Я малюю...

Бялюткі ліст паперы,
Намалюю ўдала,
Невялічкі памеры,
Каб зрабіць дасканала.
 
Але, як гэта будзе,
То не вельмі хвалюе,
Нейкай марай абудзіць,
І я шчыра малюю.
 
Акварэльныя фарбы –
Чысціня ды празрыстасць.
Надта ж лёгкія, як бы,
Але ў іх – рэчаіснасць.
 
Летуценны пачатак,
А што далей – пытанне.
Добрых думак падатак
Ды запала чаканне.
 
Не цікавіць той вынік,
Захапляе занятак.
Вось ужо хутка фініш
Ды вяртанне дахаты.
 
Я гляджу на малюнак,
Нейкі надта ж ён просты.
Мне самой падарунак –
Павуковыя кросны.


Рецензии
Татьяна,мне было вельми цикава!Я жил в Белоруссии до 1958года. Закончил там школу и учил белорусский язык.
Спасибо, что напомнили язык и мою юность!

Миша Сапожников   13.09.2021 04:45     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую, шаноўны Міхаіл! Мне было прыемна атрымаць Ваш водгук на гэты вершык. Ён, канешне, невялічкі, але ў ім нешта добрае ёсць. Спадабалася і Ваша "вельмі цікава", гэта сведчыць аб тым, што Вы ведаеце нашу мову. З павагай ды вялікай удзячнасцю!

Татьяна Цыркунова   13.09.2021 11:15   Заявить о нарушении
Я уехал от мамы в Воронеж учиться (здесь жила моя тётя)в 1958г. Каждое лето я приезжал к маме на Днепр, сначала на каникулы, а потом с семьёй в отпуск.
Мама умерла в 1988г и больше в любимой Белоруссии я не был. Конечно я забыл белорусскую мову.
Ещё раз спасибо, Татьяна, за память о моей малой родине!

Миша Сапожников   13.09.2021 14:08   Заявить о нарушении