Сябры

Як нам добра з сябрамі
Сустракацца і марыць.
Днямі цi вечарамі,
Што жыццё яшчэ дарыць.
 
І сустрэчы ўсе – радасць,
Маладосць уваскрэсне,
Не адужае старасць,
Бо сяброўства, як песня.
 
Колькі год з iмi разам,
Не адолець падліку,
Падаецца мне часам –
Не правесці заліку.
 
Iх не так ужо многа,
Шчырых, добрых і верных.
Для душы – дапамога
Ды праменнасць намеру.
 
З аднаго толькі слова
Мы ўсё разумеем.
Не патрэбна прамова –
Сэрцам слухаць умеем…


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →