Пра здраду
Galina Artemenko Канешне ж, — здраднік, як і ўсе заходнія палешукі. А вы "васточнікі — ліхія людзі!", гэта словы майго дзеда Мікалая. Яму і веру. Здраднік, як мае дзяды Пятро і Мікола. Здраднік!!! Як мой дзед Мікалай у свій час стаў адною нагою на галаву Гітлера, а другою, на галаву Сталіна, бо паміж ног дзеці маленькія бегалі. Гэта твае дзяды, пэўна, вертухаямі ў лагерах працавалі, і суседзяў за мяшок мукі здавалі? Бо хто напісаў столькі даносаў? Тыя, каму бальшавікі з 1917-га фекаліямі мазгі паласкалі. Стоадсоткава ты, як і твой Яўген, парцейцамі былі, гэта потым у вас раптам вочы прарэзаліся, і вы раптам відушчымі сталі. Маіх дзядоў на такой мякіне нельга было правясці. Бо мае дзяды свайму Роду ніколі не здраджвалі, і не вяліся на ўсякія зманкі. А як жа без такой здрады? Вось ёсць я, іхні ўнук, і я працягну іх Справу, прыйдзе час, — стану адною нагою на галаву Путлера, а другою, на галаву Лукавага, бо памі ж ног у мяне - Беларусь. Ды ўжо стаю каторы год і не бегаю ад сябе. І Бог дапаможа, і людзі... А ты, Галіна, колькі не раскарачвайся ў сваёй Празе, нічога, акрамя выкарыстаных пракладак, не знойдзеш паміж сваіх ног. Ды і прага Перамогі ў вас цяпер зусім не тая, бо раптам Беларусь стане вольнаю, хто ж вас там падкармліваць будзе? Вам непатрэбна Вольная Беларусь, бо вашу пайку ўрэжуць, а то і зусім з давольствія здымуць. Вось і прагаворваюцца некаторыя з вашага эмігранцкага асяроддзя, “лепш ужо Лукашэнка, чым перамены”, маўляў мы так тут прыгрэліся, нам дапамагаюць, шкадуюць, па галоўцы гладзяць… А стане Беларусь вольнай, скажуць: “А чаго вы тут парогі абіваеце і клянчыце капейку, едзьце дахаты!”. Вось і ўсё пра вашы эмігрантскія інтарэсы. Дык хто, Галіна, з нас здраднік? Гляньце ў люстэрка… Бо мы ТуТ, на радзіме, на сваёй зямлі, а будзе трэба, са зброяй у руках будзем бараніць сваю волю і свае правы, і лібыя крэмлядзі аб нас скрышаць свае гнілыя зубы, бо пісаў неяк вам: “нас дзесяць мільёнаў! Станем усе, як адзін, і будзе трэба — новае сонца запалім над Зямлёю!
Свидетельство о публикации №221060801376