Пацеша - тая яшчэ нахаба

Пацеша -- тая яшчэ нахаба, якіх пашукаць. На днях знішчыла пару сланцаў, учора разарвала мае скураныя туфлкі, якіх яшчэ насіць не перанасіць, гадоў восем цягаю, -- "Белвестаўскія", а цяпер знайшоў свой партманет на ложку. Добра, што своечасова выявіў, не хапала яшчэ, каб маю банкаўскую картачку, грошы і падсведчанне пагрызла, якое дазваляе мне бясплатна карыстацца грамадскім транспартам і метро. Ох, і атрымала па дупе! І, галоўнае, адчувае па інтанацыі, што шкоды нарабіла, -- шусь пад ложак і не вылазіць. Дагуляецца яна ў мяне. Ох, дагуляецца!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →