Вогнiшча

Яскрава свеціцца вуголле,
Адносяць дым убок вятры,
На спусташоным чорным полі
Ўвосень вогнішча гарыць.
 
Там бадыллё ды ліст апалы
То тлеюць ціха, то гараць,
Свядомыя галля падпалы
Адну тугу могуць ствараць.
 
Бо гэта, як падсумаванне,
Як вынікі падводзім мы,
З мінулым летам развітанне,
Ды падрыхтоўка да зімы.
 
Няцяжкай працаю такою
Займаемся мы кожны год.
Яна ніякага спакою
Не прынясе – адзін папрок.
 
Я бачу: згасла ўсё вуголле,
Ды сціхлі, нібыта, вятры.
На ціхім, спусташоным полі
І вогнішча спіць да пары.


Рецензии