Свавольнiца

Закруцілася неяк паветра,
Ды зялёны ліст з дрэва сарвала,
Адштурхнула яго на сто метраў,
Пылу слуп ад зямлі адарвала.
 
Раззлавалася, пэўна, надвор’е,
Непакоем павеяла зверху,
Немагчыма яму быць пакорным,
Захацелася быць яму дрэнным.
 
Як змяняецца хутка карціна,
Палкай раніцай сонца свяціла,
Нястрыманасць – у гэтым прычына,
Бо прырода – магутная сіла.
 
Закруцілася ў небе варонка,
Захапіла ў сябе смецце, лісце,
Праляцела наўпрост, не старонкай,
Неба стала адразу імглістым.
 
Неспадзеўкі даволі ў прыродзе,
Невядомасць ужо праз хвіліну,
Бо яна патакае прыгодзе,
Як свавольніца тая – дзяўчына.


Рецензии