Перад дажджом

Раскрычаўся тата Гром,
А за ім – Грымніца,
Захадзілі хадуном –
Будзе навальніца.

Напалохаліся ўсе
Ў лесе касцяніцы.
Захаваліся ў кусце
Дробныя суніцы.

Ападуць яны з куста –
Пэўна, не заплачуць.
Гром грыміць ім: "Тра-та-та..." 
Нібы нешта значыць.

А Грымнічкі ў небе
Грому не баяцца.
Ён – іх тата, нібы,
Скачуць, весяляцца.

Грыміха, як бабка іх,
Пачала сварыцца:
"Ціха! Досыць гэтых ліх!
Цэлы свет журыцца..."

Як імгненна сціхлі ўсе,
Ды пабеглі ў хату.
А прапала ліха дзе?
Плакала зацята...


Рецензии