Рабушка ды Мушка

Дзве коткі ёсць у доме сына,
Завуць іх Рабушка ды Мушка.
Я расказаць аб іх павінна,
Яны – прыгожыя мармушкі.

У Рабушкі адна пярэстасць,
Занадта многа на ёй пуха.
А дзе жыве ў нас пяшчотнасць?
Ды шэрстка гладка? Гэта – Муха!

Хоць яны родныя сястрычкі,
Не толькі розная іх шэрстка.
У котак іншыя і звычкі –
У вочы кідаецца рэзка.

Як Рабушке падсілкавацца?
Жыльцам гэта ўсiм вядома.
На кухню трэба завітацца –
Імгненне... Рабушка – як дома.

А Мушка, нібыта, паненка,
Прыгожая, ды з добрым форсам.
Не спадабаецца ёй нешта –
Адразу жа закруціць носам.

Мне падабаюцца абедзьве,
Такія ж мілыя істоты!
Ласкавасць падзялю я ледзьве,
Падораць коткі нам пястоту...


Рецензии