Цiкавыя пытаннi

 Цікавыя пытанні

1. На  "Народнай газеце" на 1-ай старонцы ўверсе з пачатку выдання і да 2020 году друкаваўся лозунг "Жыве Беларусь!" У сувязі з падзеямі ў Беларусі 2020 году лозунг друкваць перасталі і да таго ж яго аб`явілі "фашысцкім". Пытанне: Чаму пры той жа ўладзе урадавая газета больш за 30 гадоў выходзіла пад "фашысцкім" лозунгам?

2. БЧБ сцяг быў у Беларусі дзяржаўным у 1991-94 гг., акрамя таго, пад ім даваў прысягу СаміВедаецеХто. У 2018 пад ім праводзіліся 25 сакавіка святкаванні БНР і яшчэ шэраг мерапрыемчтваў і ніхто не выказваў незадаволенасці. У 2020 пад ім праводзіліся масавыя акцыі, недазволеныя бюракратыяй, і сілавікі аб яго прымушалі выціраць ногі, а СаміВедаецеХто сімволіку, пад якой 26 год таму даваў прысягу, публічна аб`явіў "фашысцкай". І яму згодна хорам падтакваюць шматлікія "працаўнікі прапаганды". Пытанне: Дзе былі гэтыя СаміВедаецеХто і працаўнікі прапаганды мінулыя чвэрць стагоддзя і чаму яны гэтую сімволіку аб`явілі "фашысцкай" толькі зараз, калі надышоў крытычны момант утрымання ўлады і трэба маральна абгадзіць апанентаў, прыпісаўшы ім нават тое, што ім не ўласціва і, такім чынам,  апраўдаць сабе і свой гвалт? Чаму СаміВедаецеХто і яго хаўрус згаджаліся шмат гадоў працаваць пад "фашысцкай" сімволікай і дзе ўсе гэтыя шмат гадоў была іх прынцыповасць?

3. На фоне падзей у Беларусі 2020/2021 у СМІ, асабліва некаторых расейскіх, уздымаецца праблема - "як гэта кепска і агідна - БЧБ сцяг і сімволіка, пад ёй змагаліся калабаранты, паліцаі і ўсялякі зброд у часы ВАВ". І не ўспамінаюць, што пад трыколерам РФ у тыя часы адбывалася прыкладна тое самае (чую: не тое, не тое, а зусім іншае!). І ўсе ведаюць, што ў акупацыі установа "правааховы" называлася "паліцыя", а ў РФ перайменавалі міліцыю ў паліцыю - але гаворыць не рэкамендуецца. І пішуць, які кепскі гэты Зянон Пазняк, хаця пра ягоных апанентаў можна пісаць прыкладна тое самае, толькі ў іншых галінах, але ў сваім воку бярвення не бачаць. І пра тое, што  "вы захацелі, як на Ўкраіне?" Самае цікавае, што ўкраінскае ТБ, якое ў нас ідзе, у параўнанні з расійскім меньш агрэсіўнае і больш добрае, і рускай мовы ў ім працэнтаў 70. Наўвогуле, РФ у культурным плане згубіла практычна палову свайго патэнцыялу, пасварыўшыся з Украінай, бо гумар такіх пісьменнікаў, як Гогаль і Носаў - менавіта адтуль. Ну зразумела, камусьці ўсё можна, а камусьці - нічога, і для гэтага існуюць самаапраўданні, беспакаранасць і палымяная дэмагогія на мяжы паэзіі.


Рецензии