Прывитаньне Афры

Прывітаньне Афры
   "-...Значыцца так,зьмену пачаў з Шклянога Дому.Як заўсёды,у чорнай кашулі на выпуск,акуляры ад сонца,штаны  "мілітары"  скальнага колеру.Адным вокам пароду сканую на прадмет каштоўных элементаў,другім - блізкі перыметр.І тут у гэтым апошнім заўважаю маладзенькага круглатварага  "афры",які спрабуе наладзіць кантакт з групай тутэйшых белых рознага полу.Спроба каляровага пацярпела фіяска за паўхвіліны, Афры разьвярнуўся і пайшоў на выхад з Гласхусэту,а мне на хвіліну стала шкада юнака.Потым я вярнуўся думкамі ў сваё,і тут  малады чалавек з выглядам павагі на твары гаворыць  "салям-у-алейкум".Я сьпярша не дачуў і не зразумеў,што зварот адрасаваны мне.Афры паўтарыў яшчэ разы два,і толькі тады я зрэагаваў і адказаў патрэбнае  "Уалейкум-ас-салям,паважаны".Маладзён,захоўваючы выгляд пачцівасьці,прыклаў правую руку да левай грудзіны і зьлёгку нахіліў галаву,адначасова робячы разварот,каб ісьці далей па сваіх справах.І пакуль ён зьнікаў з блізкага перыметру,я перажываў эксстатычны момант пераўтварэньня маёй грэшнай істоты ў  "свайго".А ўсё дзякуючы сівой барадзе, чорнай байкавай рубашцы,стрыжцы  "пад нуль" і маёй, адмуштраванай гадамі практыкі, здольнасьці пераўтварацца і мімікрыраваць.
   А вы як правялі гэту белую запалярную ноч,Маэстра?"
6.06.2021,Bod;,Norge


Рецензии