***

"УСЕ МЫ ЦЯПЕР НА СПОВЯДЗІ"
(у сувязі з  "прызнаньнямі" яшчэ аднаго вязьня антыбеларускага рэжыму)
Крыва ўсьміхаюся і сьціскаю зубы,успамінаючы  рэакцыю  на мой крымінальны  "суд" у сакавіку 2019-га.Было такое адчуваньне,што публіка толькі і чакала,што Адамовіч пападзецца на крадзяжы,і можна будзе задаволена сказаць:ну вось,мы так і ведалі,мы гэтага і чакалі... Толькі чалавек 5-6 прыватна выказалі сваю падтрымку і разуменне(усіх іх я асобна згадаў у дзёньніку за той жа год). Бальшыня адмаўчалася.І былі тыя,хто пасьпяшаўся публічна выпісаць мяне з  "аўтарытэтаў"))). "Незалежная" журналістыка(за выняткам асобных рэпартэраў) увогуле выявіла поўную адсутнасць найменшай эмпатыі,праглынула ўсю пастаноўку за чыстую манетку,і не папярхнулася.Праўда,той "хайп" жыў нядоўга і згас за пару тыдняў... А,я ж гэта да таго,што той  "суд" таксама карміўся толькі маім  "прызнаньнем",ніводнага ж доказу  так і ня выявілі))). Так што асабліва жвавыя каментатары ў гэты подлы час маюць шанец уласным прыкладам паказаць сваё геройства на споведзі ў  суфлёра за кадрам, і тады,магчыма,мы ўбачым новых і сапраўдных аўтарытэтаў.
03.06.2021


Рецензии