Нам стала вядома...

НАМ СТАЛА ВЯДОМА,альбо З КАМПЕТЭНТНЫХ КРЫНІЦ

Не пасьпелі 23.12.2020-га рабаўнікі з Пухавіцкай “райвертыкалі” сярод белага дня ўкрасьці Б-Ч-Б сьцяг са сьцягара,які стаіць на тэрыторыі маёй сядзібы,законным чынам набытай у іншай прыватнай асобы і адпаведным жа чынам аформленай у адпаведных дзяржслужбах,як сьледам прыляцела і прыемная навіна,зьмест якой выходзіць далёка за межы прыватнасьці маёй асобы…
Аднак усё сваім парадкам, цяпер жа я раскачаю вам невялічкую лагічную шпулечку ад нашых дзён да…2018-га,у якім адзначалася 100-годдзе БНР.
Усе Вы ўжо бачылі калі не па “бт”,дык у ютубе,як затрыманыя баньдзюкамі пляшывага Беларусы,зьбітыя да паўсьмерці,залітыя пярцовым газам,”прызнаюцца і каюцца ў грахах”.Усе вы ўжо чулі  пра “тоны зброі”,якія нібыта траляваў з Украіны годны Беларус Мікола Аўтуховіч… Якога толькі  “кіна” і якіх аповядаў з экранаў і смі антыбеларускага рэжыму Вы не наглядзеліся і не наслухаліся за апошнія чатыры  месяцы.Вось мне і цікава:чаму з паказанага і прачытанага  Вы,невероятныя неверагодныя, безагаворачна паверылі?Нічому,кажаце?Усё гэта прапаганда і фальш ябацек?Як жа так,мае  Вы дарагія?Як жа так?Усяго нейкія паўтары гады назад Вы ў поўным розуме і цьвёрдай памяці абмяркоўвалі на старонках “незалежных” смі,колькі старых крэслаў украў паэт Адамовіч з старой закінутай хаты дзейнага сталічнага судмедэксьперта(!) N!Вас жа тады і блізка не цікавіла сапраўдная прычына крымінальнай справы,зварганенай на скорую руку.Падумаеш,затрымалі на 9 гадзін,каб не дапусьціць прыезду Адамовіча ў Менск.Падумаеш,сфальсіфікавалі два пратаколы па дзьвюх крымінальных справах і пусьцілі сьведкам!..А вось Адамовіч-крадун – самае тое!..Вось гэта публіцы будзе цікава!
Я не злапомны,што да СВАІХ,якія б яны ні былі недавяркі і баламуты.Я бязьлітасны да іншага – ідэйнага і духоўнага разпізьдзяйства ды інфантылізму нашай  “старой” інтэлігенцыі  і  “новых” інтэлектуалаў!За апошнія месяцы,здаецца,уся рэдакцыя інтэрнэт-рэсурсу  “НН” перабывала ў засьценках рэжыму.Спадзяюся,гэтая акалічнасць дапаможа маладым рэпарцёрам лепш адрозьніваць актуальнае ад тымчасовага і старыя крэслы ад палітычных інтарэсаў.Тое ж самае тычыцца і  “старога ваўка журналістыкі” Алега Грузьдзіловіча,які ўсяго месяц таму адбыў  свае 15 сутак у тых жа самых  “пенатах”.Спадзяюся, паважаны рэпарцёр  радыё  “Свабода” хоць раз ды ўспомніў,як пасьля суда нада мною ў Марылінай Горцы  ў сакавіку 2019-га  “на голубом глазу” дапытваў мяне:”Ну прызнайся,Славамір,навошта ты ўкраў тыя крэслы?”
Ну што ж,а цяпер вернемся ў пачатак допісу і нарэшце  “раскрыем карты”.Дакладней,іх раскрываю не я,а мой інфармант з Марылінай Горкі,які падае  інфу, нечаканую нават для мяне.Аказваецца,пасьля таго як у газэце  “Новы час” быў апублічаны мой зварот да Зянона Пазьняка з прапановай зрабіць хоць бы спробу наведаць  Беларусь у якасьці турыста і ўзяць удзел у сьвяткаваньні 100-й гадавіны БНР, у Пухавіцкім райвыканкаме была скліканая экстраная нарада з нагоды меркаванага прыезду ў Беларусь былога кіраўніка фракцыі БНФ у ВС БССР/РБ.Ні больш,ні менш!На нарадзе прысутнічалі прадстаўнікі райпракуратуры,райсуда,галоўначальнікі райвыканкаму,сьледчага камітэту,райміліцыі і райаддзелу кдб па Пухавіцкім раёне.Абмяркоўвалі магчымыя рэакцыі апазіцыйнага актыву Беларусі і самога Пазьняка на мой зварот,а таксама што  рабіць з  “возмутітелем спокойствія”.Як паведамляе інфармант,”разобраться на уровне района” запатрабаваў  новапрызначаны ў сьнежні 2017-га новы начальнік службы бясьпекі прэзідэнта З.В.Шахраеў.І менавіта гэта – страх перад гіпатэтычным вяртаньнем Пазьняка і некантраляваная нікім ініцыятыва паэта –  выявіліся сапраўднай падставай для развязаньня крымінальнай справы супраць мяне па схемах  “вдолгую” і  “втёмную” у пачатку сакавіка 2018-га.
Акрамя гэтага інфармант Пухавіцкай вертыкалі паведамляе пра крайнюю незадаволенасць існуючай маральна-палітычнай атмасферай,якую – незадаволенасць - ужо ў адкрытую выказваюць у калідорах райвыканкаму супрацоўнікі  “тэхнічных” службаў ад бухгалтэрыі да сакратарыяту.Зрэшты, пра  “бурление говн” у калідорах мясцовай   “вертыкалі” я чуў і з іншых крыніц,і яшчэ зь вясны гэтага году.
Атрымаўшы такую цікавую інфу з самых  “нізоў вертыкалі”(ніжэй хіба толькі  “вертыкаль” сельвыканкамаў),мушу канстатаваць,што гэтым самым яшчэ раз пацьвярджаецца відавочны факт:рэжым узурпатара баіцца гарызантальнага пашырэньня масавага БЕЛАРУСКАГА(падкрэсьліваю:беларускага) РУХУ СУПРАЦІВУ і стварэньня народна-нацыянальнай ПАРАЛЕЛЬНАЙ   палітычна-арганізацыйнай сілы,якая будзе гатовая каналізаваць  “мірны пратэст” у рэальную барацьбу за ўладу і сама будзе гатовая ўзяць гэтую ўладу пад сваю адказнасць.
Прапанова філосафа У.Мацкевіча вярнуцца Ціханоўскай у Беларусь – гэта акурат тое,што я прапаноўваў Пазьняку ў 2018-м:паставіць прамаскоўскую ўладу перад фактам толькі яшчэ НАМЕРУ,тым самым прымушаючы антыбеларускі рэжым узурпатара,кантраляванага Крамлём,дзейнічаць насьляпую,робячы фатальныя для яго існаваньня памылкі.
У новага беларускага РУХУ СУПРАЦІВУ застаецца крыху больш за два месяцы да пачатку  ВЯСЕНЬНЯГА НАСТУПУ.За гэты час Сьвятлане Ціханоўскай варта зрабіць,магчыма,самую галоўную сустрэчу ў сваёй нечаканай кар’еры – сустрэчу з лідэрам “старых”   невероятных,дзякуючы якому і якім на мапе сьвету ўсё яшчэ існуе незалежная РБ.Сьвятлане  САМОЙ варта зрабіць прапанову аб сустрэчы,Зянону варта яе прыняць.Сустрэча лідэраў і выпрацоўка сумеснага пазітыўна-пераможнага мэмарандуму будзе канкрэтным сыгналам для народных масаў у Беларусі.
(працяг будзе)
27 сьнежня  2020,
Bod;,Нарвегія


Рецензии