Госпадзе, Уладар Сусветау...

Госпадзе, Уладару Сусветаў і сэрц малых, дзякую за гэты дзень! Які ж ён насычаны падзеямі, і здзяйсненнямі, і адкрыццямі, і работай... Калі б кожны дзень быў падобны на гэты, я б цэлы Сусвет перавярнуў... Дзякуй, Божа, за гэты дзень. Столькі ўсяго адбылося, здзейснілася, зрабілася... Дзіву даюся, калі спрабую асэнсэваць дзень сёняшні, пятніцу 18-га чэрвеня.
Дзякуй, Госпадзе, што быў побач. Не хачу нават пералічваць, што адбылося і склалася ў скарбонку сэрца. У майго швагра Валерыя Кухарчука, беларускага паэта, які цяпер за Атлантыкай, РАДОК ЁСЦЬ: "Хай дзень, як год, пражыць не змераць" — вось такі дзень у мяне сёння і выдаўся, як год...
Выйшаў на лоджыю неба пакапціць тытунёвым дымам колькі хвілін таму, і быццам заключным акродам пачуў песьню дзетак, якія спявалі, можа акно расчыненае ў кватэры было (не на вуліцы ж яны спявалі?), бо чутно было і голас бацькі, які нешта падказваў. Спяваюць дзеткі, а мне так хораша... Быццам для мяне спяваюць.
Дарэчы, сёння купальны сезон адкрыў на Заслаўскім водасховішчы. Ездзілі з Генадзем Нічыпаровічам скупаліся...
Ападанне "Мікалай" скончыў. Выкінуў нават на фесбук, хаця яшчэ і Вераніка не чытала. Вершы пачалі пісацца...
Пацешку выгульваў днём, выскачыла рыжая котка, пэўна маці дзяцей сваіх, ледзь вочы не выдзерла маёй воўчай сабачцы, -- растлумачыў Пацешцы, што "нельга чапаць дваравых катоў" — гэта іх тэрыторыя, а яна тут госць. І добра, што растлумачыў, бо ўбачыў праз дзесяць метраў, прагульваючыся далей, што гэта сапраўды Маці была, бедныя маленькія кацяняткі не ведалі куды ўцякаць... Разумная мая Пацешка, усё разумее. Людзям бы такі розум, меней бяды было б у нашым грамадстве.
Сёння, дарэчы, і Пацеша колькі разоў газетай па галаве атрымала, і Найда некалькі разоў па вушах. Даўно не караў Найду. Нарвалася.
Уяўляеце, — вось вам сітуацыя: дрыстачка напала на маю сабачку. Нешта з'ела не тое, і прабраў  панос. Некалькі разоў кучкі на лоджыі накладвала. Я ж разумею, што цяжка трымаць. Не караў за гэта, некалькі дзён цярпеў. Прыбіраў ванючае дзярмо, нос затыкаючы, здаецца ўсё ўвайшло ў норму. Учора нават чатыры разы выгуляў, бо амаль апоўначы выгнала мяне на вуліцу. Хадзіў-вадзіў, нічога так і не зрабіла. А сёння выгуляў, як паложана... Аглядзецца не паспеў, а на лоджыі лужыцы... Значыць, насікала... А побач какешкі, і я так зразумеў, што не яе, Найда свае, так сказаць, у знак салідарнасці наклала. Хаця ніколі раней такога не было. Кошачка мая ўвесь час толькі ў латок ходзіць. Найда ўвогуле разумніца была ад самага дзяцінства, прынёс яе ў 2017-тым пад пахай, паставіў у прыбіральні каробку з-пад абутку, газеткі туды нарваў кавалачкамі і кажу кацянятку: “Сікаць будзеш сюды” — а малая адразу ж залезла туды і памачылася. Во, якое здзіўленне ў мяне было: котка чалавечую мову разумее. Гэта потым латком обзавяліся… Праўда, у свой час прыйшлося дзеля Найды знішчыць батанічны сад на лоджыі, бо прынаравілася ямкі ў хлебе рабіць і заграбаць лапаю ў зямлю свае атходы. Аж гэтага часу пакаёвыя кветкі Веранікі любіць адгрызаць, хоць і траўку бывае засейваю, і пучкамі з вуліцы траву прыношу, але ж натуральнае не пераробіш. У сырую зямлю зручне і натуральней, чым у латок з апішкамі. А бывала Пацеша, хітруга такая воўчая, з латка яе какешкі выцягвала і на дыван, або наш ложак раскладвае, маўляў, вы мяне караеце, а вось ваша любімая кошачка, — і тут яе какешкі. І яе карайце. Вось такія хітрулі гэтыя сабачкі, у якіх воўчыя гены ёсць, я ж даўно заўважыў, што ў Пацешкі маёй — зусім не сабачы розум.
Адным словам, дасталася за сікуны і Пацешцы газетай, і Найдзе за какашкі па вушах. Калі паехаў з Генам на Заслаўе, Вераніка потым казала, што мае жывоціны сядзелі як агаломшаныя... Думалі, пэўна, што гаспадар пакрыўдзіўся і зусім іх пакінуў.
Дык вось пра майго сябра Гену. Ён мяне здзіўляе да апупення. Ніяк яго зразумець да канца не магу. Але мне з ім вельмі цікава, увесь час раздраконьве  мяне, ці мо ў нейкую аднаму яму вядомую гульню гуляе? Вераніка раней увогуле лічыла, што ён прыстаўлены да мяне канторай, проста ў вочы яму і казала. Мне так не думаецца, бо пазнаёміліся мы цалкам выпадкова ў пнеўмалогіі, калі абодва ляжалі з запаленнем лёгкіх, з тае пары і сябруем болей дзесятка гадоў. Іншы раз як бы разыходзімся на год-два, потым зноў пачынаем сустракацца. Вось і ўчора ў спякоту, седзячы на лавачцы ў цянёчку, узяў і набраў яго нумар. Тое-сёе, як справы, што збіраешся рабіць? “Ды вось на Заслаўе на возера хацеў выбрацца”
— Дык бяры мяне на хвост…
Раней мы часта выбіраліся на розныя азёры і водасховішчы. Гена захапляецца дайвінгам, у яго там нейкія свае рэкорды нават маюцца па глыбіні апускання на дно. а я проста загараю, або купаюся. З ім цікава спрачацца на любыя тэмы, не толькі на палітычныя, бо мышленне мае нейкае нечакана-арыгінальнае. Пераканаць яго ў чым-небудзь амаль не магчыма. Для мяне было нечаканым, што Генадзь разам з жонкаю і дзецьмі часта выходзіў на маршы. Адзін раз на праспекце Прытыцкага ў дварах іх схапіў “Амон”, заціснулі ў дварах тыя самыя “Аліўкі”, але Генадзь змог “адкупіцца”, ён так і сказаў спачатку, адным словам —  яны іх адпусцілі.
— Вельмі цікава. Раскажы як гэта адбылося? — перапытаў яго, — можа і я нечаму навучуся?
— У цябе не получітся, — ён ніколі не пераходзіць на беларускую мову, а я ўвесь час размаўляю з ім на роднай. — Не тая натура. Не зможаш ты…

— Як гэта не змагу? Давай расказвай, што там было.
Дарэчы, я ніводзін раз не выходзіў на маршы, калі на вуліцы вавальваліся сотні тысяч, не піў узахлёб радасць адзінства і адчуванне блізкай перамогі, таму былі свае прычыны… Але цяпер ганаруся тым, што і я — беларус. І глядзеў, і перажываў, і быў салідарным, і радаваўся, што вось-вось... Але нічога не атрымалася. Пакуль не атрымалася… Усяму свой час.
Пагналіся за імі “аліўкі”, спачатку дзеці беглі спераду, а я трусцой ззаду. Бачу даганяюць, як прыпусціў, то і дзяцей перагнаў. Аглядваюся, бачу іх злавілі… Не скаціна ж я апошняя, каб самому ўцякаць, дзяцей гэтым звярам пакінуўшы. Вяртаюся. Трымае адзін за запясце маю нявестку, а другі рукі сыну заламіў. Я падыйшаў, расціскаю яго руку і загадваю: “Уцякай!” — яна збегла.
— І што лёгка так руку расцінуў?
— А колькі ў таго сапляка сілы? Пальцы яму заламіў — ён сам і расціснуў. “На калені!” — закрычаў ён. — Не магу… У мяне цітанавыя калені. “Тогда садітесь на траву”.
Я прысеў, а потым і кажу яму, іх двое было: "Слухайце, хлопцы! Сына адпусціце. Я ўсё на сябе вазьму, што я тэрарыст, усё, што скажаце, падпішу, толькі сына адпусціце... Ён тут зусім ні прычым. Вам зорачкі на пагоны будуць, можа і ордэн дадуць з закруткаю на спіне. Урачом працуе, выпадкова тут... Я разумеў, што калі пад’едзе аўтазак і запіхнуць туды, то шансаў не застанецца. І праз нейкі час нешта шчоўкнула ў мазгах і аліўка сказаў: "Піздуйце, нахуй адсюда!".
— Дык нармальны чалавек аказаўся, калі адпусціў?
— Не, Толя. Топой тупой...
Увогуле зносіны з Генам дадаюць мне шмат фактаў для роздуму. Вось і сёння. Каб было зразумела, Генадзь лічыць сябе глыбока веруючым праваслаўным чалавекам, нават кожную сераду і пятніцу вытрымлівае пост. Едзем на возера... А я і кажу яму: "Вераніка нават блаславіна нашу паездку", а ён:
— Як гэта блаславіла? Яна што ў цябе святар?
Я сам здзівіўся такому пытанню.
— Гена, што ты кажаш? Я сабачку выгульваць іду, яна мяне дабраслаўляе. -- а потым у лоб яму, а сын жа малодшы, таксама будучы ўрач, побач сядзіць, — ты мяне здзіўляеш, хрэнаў праваслаўны... Ты можа і за дзяцей сваіх не молішся?
Сапраўды дзіўны чалавек мой сябар. Для нечага ж Гасподзь звёў нас? Спрачаемся, дыскутуем... Вось і ў кнігу маю “ТрыТворы”, што выйшла ў 2017-тым годзе, куды ўключаны раман “Тараканы”, які пісаўся 26 гадоў, змяшчаецца 26 малюнкаў Генадзя Нічыпаровіча.
На гэтым закругляюся.
Дзякуй табе, Госпадзе, за такога цікавага арыгінальнага сябра, які не падзяляе маіх поглядаў, а прытрымліваецца сваіх. Але мне з ім ніколі не сумна. Дзякуй, Божа, за дзень такі гожы. Не буду перачытваць. Выкідваю. Жыве Беларусь.


Рецензии