Новая эра Z

Я прышчэпленая Спутнікам.
І што, чаго мне было баяцца? Мне, каторая наведвае кавідарыі ўсіх гатункаў і нетры пачварнай глыбіні і небяспекі.
Я так даўно жыву ва ўмовах сапраўднай і жорсткай вайны, што пачала разумець ветэранаў, каторыя замінаюць і заміналі ўсялякія размовы пра свае войны. Я бачыла параненых і прадажнікаў, і трымала столькі ўміраючых за руку, і нараджэнне святла назірала, і гераізм, і трыумф волі. Я цягаю байцоў, а і целы байцоў, на плячах, я кідаю іх праз плячо і я ім спяваю свае беларускія замовы.
Я недатычная хваробы, бо я і ёсць чалавек новай эры, мутант, сутнасць якога ёсць неўтаймавальны голад. Голад крывавы – гэта маё другое імя.
І маска не ратуе. Ані шчыток.
Я глынаю тое, што мяне цікавіць, а цікавіць мяне ўсё жывое навокал, а асабліва жыццяздольнае.
Я ўвесь час хачу жэрці і жэрці, і спыніць мяне цяжка.
Каго я не спрабавала, медыкаў? Палітыкаў? Сілавікоў? Ха-ха. Мастакоў, літаратараў, паэтаў? Рэлігійнікаў? Можа, музыкантаў?
Музыкі таксама ўвесь час на вайне. Калі я бачу гэтыя занядбалыя залы, спарахнелыя музычныя кабінеты, дрэнна апранутых дзяцей на канцэртах, я адчуваю гэту мясарубку. Але я развіваюся ў музыцы, як чорт ведае што.
Я чую адценні гукаў, а фальшывыя ноты злосцяць мяне і круцяць.
Калі маё зомбачаня складае скрыпку ў лагічыя задачкі і кладзецца спаць, я чытаю Дастаеўскага, Томаса Манна, ці вывучаю Псалтыр.
А сёмай раніцы я вылятаю ў парк на роліках, я купіла сабе новыя ззяючыя неонавыя колы, на якіх лятаю з гор спіною наперад у маналайне, падскокваючы і павіскваючы.
Бо маналайн гэта ключ да хуткаснай перабежкі спіною наперад на лёдзе. Ну так, вядома, я яе вывучыла.  А то.
На сённяшні дзень у маім горадзе ёсць лядовы каток. Я займаюся на ім штодзённа, пасля работы, альбо перад работай, але ў выходныя – стоадсоткава, іншым разам па дзве гадзіны.
Амаль на кожным “массавым” прысутнічаюць прыватныя хакеісты. Такім чынам, я маю магчымасць займацца шчыльна й дакладна побач з імі, але да таго ж вучуся вярчэнню на адной назе і фігурнай харэаграфіі, гэта тое, што ім недаступна.
Маё зомбачаня тапаром парубала клюшку ў дробны пыл, затое з задавальненнем танцуе са мною на лёдзе і слаламіць на роліках.
Мае мары здзяйсняюцца, анягож.
Я маю шмат хатняй працы, але ў мяне заўсёды ляжаць малюнкі на стале, я купіла новыя прылады дзеля выцінанкі. І аб’ёмныя дэкупажныя карты.
Я ствараю здаровы акрылавы мурал на лецішчы. Яшчэ я прасвідравала (з дапамогай рабочых, ладна) скважыну на трыццаць тры метры і маю ўласную ваду.
Не тое, каб мяне надта цікавіла гэта ваша рэвалюцыя.
Але, я папярэджваю, што тры гады запар я вышываю рушнік уласнай задумкі з назваю “родная Беларусь”. І застаўся мне, значыць, адзін радок. На сённяшні дзень.
Я планую аддаць яго ў царкву, ахвяраю.
А потым я пачну вышываць “вялікае Сонца”.
І ніфіга я і не стамілася.
 
Цалускі! Ваша заўсёды, цёця Зомбі.


Рецензии
Прывітаньне!

Даўно не было вас бачна.

Я і сам не зьбіраўся нічога пісаць. Але нешта зноў штурхнула ў гэты вір.
За два месяцы каля дваццаці дзьвюх тысячаў атрымалася. Можна лічыць традыцыяй, без якой і года не абыходзіцца. З большага адрэдагаваў. Можа яшчэ перагледжу. На днях зьбіраюся выкласьці.
Вам цікава?

_______________

"зомбачаня складае скрыпку ў лагічыя задачкі" - тут ня вельмі зразумела
"зомбачаня тапаром парубала" амаль здагадаўся што сякерай :)))

Безумоўна "зялёная"

Валерий Ясень   22.07.2021 19:12     Заявить о нарушении
Авой, усё-ткі стамілася, словы блытаю.
Сёння магу пачытаць, але лепей заўтра пасля 20-00. Бо сёння я трошкі перарабілася.

Мы заўзятары сайту Логік бай, і вашым дзеткам параю. Я нават сама не заўсёды ведаю, як тыя задачы рашаць. Развівае файна.

Има Иро   23.07.2021 21:27   Заявить о нарушении
Сям'і зомбі ад сям'і пустэльнікаў.
http://proza.ru/2021/07/24/439
_____________________
Толькі за адну вашую прафэсію можна перад вамі здымаць брыль.

Валерий Ясень   24.07.2021 09:45   Заявить о нарушении
Думаеце, падкіну талераў у ваш капялюш? Я ж казала, багатая і шчодрая.

Има Иро   25.07.2021 00:11   Заявить о нарушении