113

113
БОГ ВЯДЗЕ ЗА РУЧКУ КОЖНАГА, А МНЕ І ЛІЧБАМІ ПАДКАЗВАЕ.
Вось вы нейкія недавяркі. Зусім не верыце, як Іуды з трынаццатай капліцы. Глядзіце голыя факты, супадзенні-падказкі, якія сёня са мною здарыліся і адбыліся. Нічога не прыдумляю. А ўсё выкладваю як адбылося. І вы, асабліва матэрыялісты-атэісты растлумачце, чаму так бывае?
А было вось што. Выйшаў раніцай за марозівам, купіў  і паядаю ў цянёчку каля свайго пд’езда на лавачцы. Заўважаю, што побач на лавачцы прысела Наташа, гаспадыня сабачкі Дзіва і Таццяна, у якой дзве сабачкі. Нешта абмяркоўваюць. Падыйшоў: Таццяна купіла ў сэкэнхэндзе красоўкі за рубель, — абмяркоўваюць, ці не прагадала. Красоўкі яшчэ дабротныя, можна насіць, але шнуркі “вясёлкавыя”, як намёк на рэкламу ЛГБД (ці правільна пазначыў, не ведаю, але ім сказаў, каб шнуркі змянілі, яны ж не падтрымліваюць “підэрастаў”?). Пагаварылі, паспрачаліся і я выправіўся ў той жа сэкэнхэнд, дзе сёння скідка ажно на 80%. Спецыяльна зайшоў, а раптам і сабе абутак набуду?
Зайшоў. Знайшоў басаножкі з натуральнай скуры. Узважыў, аказалася са зніжкай што яны па вазе каштуюць 1.13 (рубель і трынаццаць капеек). Заплаціў і ўзяў. Там адна цясёмка была напалову адарваная. Зайшоў адразу ж у “Рамонт абутку” — паказаў. А ён гаворыць:
— Гэта будзе каштаваць пяць рублёў!
— Бог ты мой! Дык я за іх заплаціў рубель усяго, а вы кажаце, што пяць рублёў рамонт? У пяць разоў рамонт болей выходзіць.
— Ага! Пяць рублёў! Мне зараз нясуць туфлі жаночыя, коштам у 300 даляраў, дык вы хочаце сказаць, што я з іх павінен узяць даляраў хаця б 50? Не… Ваша работа кажтуе пяць рублёў.
Я падумаў, пагадзіўся і аддаў у рамонт басаножак. Мне сказалі прыходзіць за ім пасля 17.00 і выдалі жэтон з нумарам 113! Я паказваў яго вышэй у стужцы. За басаножкі я заплаціў 1, 13 капеек, і жэтон мне выдалі № 113. Вам не здаецца гэта дзіўным? Занадта нечаканыя супадзенні? Добра. Ідзём далей. Ну, ці мала  што ў жыцці бывае? Пяць рублёў налічылі за рамонт, басаножкі мне абыйшліся 6,13 капеек. Здаў, узяў жэтон № 113 іду дахаты. Прахожу міма стадыёна.
Заўважце, сёння роўна 40 гадоў як я ў 1981 годзе пад Ніжнім Ноўгарадам прымаў ваенную прысягу, за дзень да вайны, так сказаць, праз 40 гадоў пасля яе пачатку прымаў, ну цяпер ужо атрымліваецца 80 гадоў прайшло. Як бы юбілей. Здаў басаножкі, жэтон у кішэні… Іду дахаты. А роўна год дзесьці ў гэты час мне абяцалі Ворана. Сустрэў Аляксандра Дзейкуна ў тралейбусе выпадкова, а ён: “ У мяне ж воран гаварашчы ёсць!” — “А што гаворыць?” — “Здраўствуйце аматары прыроды!” — “Дык ты ж мне ворана абяцаў!” — “Будзе, будзе табе воран! Яшчэ тыдні два яго паднацягаю і аддам табе”.
А праз тыдзень Аляксандр памёр. Раптоўна. Інфаркт. Падцягваўся на турніку, упаў, пакуль хуткая ехала ў Станькава 50 хвілін, — прыехала і канстатавала смерць. Ваўкоў забілі, вывадак (помесь Лайкі з ваўкамі, разабралі людзі, а воран зляцеў без гаспадара), адзінае, што мне засталося ад Аляксандра ў спадчыну — Пацешка з 12, 5 % воўчае крыві, бо яе прабабулю вязалі з ваўкамі.
Іду дахаты міма стадыёна. Бачу на стадыёне дзеці круцяцца вакол птушкі, маленькага варанёнка, які ад іх не ўцякае. Падыйшоў, спытаў:
— Чый воран?
— Нічый. Піць хоча…
А варанёнак сапраўды нейкі разгублены, рот адкрывае, людзей не баіцца, сам не ведае, што яму трэба і што хоча.
— Я забіраю яго…
Прынёс варанёнка дахаты. Пасадзіў у спальню, дзе ў нас вечны рамонт. Напаіў. Даў есці. Вельмі так энэргічна хапаў зваранае для кошкі і сабачкі мяса з рук, — цалкам ручны. Ні кроплі не баіцца мяне. Спачатку прыбегла Найда (кошачка) усё наравілася злавіць яго і закіпціць, праз некалькі маіх строгіх вокрыкаў зразмела, што гэта — жывая душа, раўнапраўная з ёю, і птушка будзе жыць тут. Што гэта наш Каркуша. Сядзела і цікавала за ім і болей не кідалася драпежнікам на яго. Потым прыкандыбала на знаёмтва Пацешка, — гэтай для разумення прыйшлося некалькі разоў стукнуць па мысіне, бо яна ж зусім маладая, усяго толькі год і некалькі месяцаў і на вуліцы заўсёды кідаецца на галубоў, варон і іншых птушак. З цяжкасцю зразумела, што чапаць Каркушу не трэба, што гэта новая душа ў нашай сям’і. Гадзіны дзве прайшло, пакуль зразумела.
Пазваніў следчы са Следчага камітэта Фрунзенскага раёна Шулякоўскі Канстанцін Алегавіч, і запрасіў заўтра на допыт… Спачатку гаварыў яму, маўляў, прысылайце, як паложана, павестку… Але потым пагадзіўся з’ездзіць проста па званку да яго заўтра ў 10.30 — назваў два прозвішчы, якія я нават не ведаю, адным словам — за мяне заплацілі штраф тым годам, і цяпер яны хочуць нешта ўдакладніць, ці заплацілі сапраўды, ці сабе грошы забралі і мною толькі прыкрываюцца. Ну, заплацілі… Ну, ёсць салідарнасць сярод беларусаў і плацяць фонды штрафы… Дык гэта ж цудоўна! Але ж прыкарытнікі не вераць, што так ёсць сапраўды. Паеду і пагляджу заўтра, што за пытанні мне будзе задаваць следчы.
Дзесьці пасля пяці спусціўся на ліфце ўніз, каб забраць свае басаножкі з рамонта. На лавачцы ляжыць футарал з шахматнымі фігурамі і футарал з нардамі, а зверху стаяць дзьве пасудзіны фарфоравыя. Я спецыяльна адчыніў і паглядзеў. Падумаў пра сябе, калі буду ісці назад і яны будуць ляжаць, абавязкова забяру сабе. Бо калі раптам які шахматыст у госці наведаецца, то ў мяне нават шахмат няма. Схадзіў у “Рамонт абутку” ў будынак ЖЭС, забраў свае басаножкі, іду назад. На лавачцы каля суседняга пад’езда сядзіць мужык. Махае мне і паказвае: “Ідзі, сюды!”, а я яму ўголас: “Ты ідзі!”. Саджуся  на лавачку каля свайго пад’езда, адчыняю футарал з шахматамі, з нардамі — усё на месцы, усе фігуры. Калісьці ў войску я ўмеў іграць у нарды… А шахматы — увогуле адпад, так захапляўся некалі.
Падыходзіць гэты махальшчык “Іваноў”, прадстаўляецца: “Міхаіл”.
— Анатоль.
— Дзёрнеш са мною сто грамаў? — дастае пляжку “Старкі” і бутэльку квасу “Лідскі”.
— Дык што проста з рыла?
— А што? — сказаў ён.
Як уявіў як гэта піць 43-гардусную “Старку” з гарла, адразу прапанаваў, глянуўшы на гадзіннік: “Лепш пыдымеся да мяне, там у мяне сальцо нарэзанае ёсць, і гадзіна часу, пакуль жонка прыйдзе. Заадно табе і ворана пакажу, якога сёння знайшоў”.
Падняліся. Выпілі па тры кілішкі. Закусілі. Паглядзелі ворана Каркушу. Субяседнік назваўся Міхаілам, служыў шэраговым у кэдэбэ, на 27 гадоў даваў нейкую падпіску, здымае ў суседнім пад’ездзе кватэру. Вырашыў яму праспяваць песьню і падпісаць свае “Трынаццаць дзён”.
Дастаў кніжку падпісваю “Міхаілу…Прозвішча тваё як?”
— Ліса.
— Нічога сабе. У мяне маці звалася Ліса, Елізавета, але на вёсцы ўсе звалі Лісаю…
Падпісаў, аўтограф “галубочкам” паставіў, але ён чамусьці ўбачыў у аўтографе “саву”, а потым яшчэ і кашулю расшпіліў, прачытай што напісана загадаў: а там на сэрцы такі ж аўтограф і надпіс, не адразу, але ж ён усё ж такі прагаварыў ён у слых: “Тол-я у Лісы Сын Божы, і я — Лот, вымер Духу”.
— І біў я гэтае тату ў салоне “У лісіцы, ні, лічы што ў Лісы”, — удакладніў услых яму.
Праз некаторы час Міхаіл рэціраваўся, прыхапіўшы з сабою недапітую “Старку” і квас “Лідскі”. І своечасова, бо праз хвілін дзесяць пазваніла Вераніка, прыйшла з работы. І адразу прасякла:
— Ты мусіць ужо выпіў? Нешта занадта вясёлы…
Я безумоўна не прызнаваўся, запудрыў мазгі… Але калі праз паўгадзіны паказаў свой сюрпрыз Каркушу, то яна амаль што на каня скочыла і ўскач хацела з’ехаць з кватэры:
— Ты яшчэ кракадзіла прыцягні! Ідзі ў гэтую спалню і спі з сабачкай, коткай  і са сваім воранам… Зусім задалбал мяне. Зараз пазваню сынам, няхай яны з табою разбіраюцца…
І пазваніла ж канешне. Але ж сынамі мы хутчэй знойдзем агульную мову. Ну, і што тут таткога. Каркуша будзе жыць у нас? Гэта ж не канец свету. Прывыкне і палюбіць Каркушу мая Вераніка. Як гэта можна не любіць жывое. Вось жа палюбіла мяне калісьці, і замуж за мяне выйшла і сыноў нарадзіла…


Рецензии