Чэрвеньски жук
Нейкая суцэльная містыка... Хвілін сорак стаяў на лоджыі, разлётаЛіся чэрвеньскія жукі, кшталту хрушчоў, але крыху меньшыя. Найда сядзіць побач са мною на падваконні. Я ўсё спрабую злавіць жука, як учора: Найда яго заціснула-прыбіла да шыбіны, і я, зачавіўшы, скарміў Каркушы. Але жукі не падлятаюць блізка. У дзесяць гадзін запаліў свечку, расчараваўся, што мала агеньчыкаў у суседнім доме. Але Два ўпартыя беларусы зноў выйшлі роўна дзесяць і падсвечвалі роўна пяць хвілін ліхтарыкамі сваіх тэлефонаў.
Сеў за комп напісаў кароткі пост, што "кошка прыйшла да чалавека сама, а праз два мільёны гадоў пасля гэтага, чалавек прыручыў сабаку". Вярнуўся на лоджыю. І што я бачу? Найда злавіла жука, ляжыць на падваконні. Пінцэтам паклаў яго ў дзюбу Каркушы. Той вельмі доўга смакаваў, як добрае віно, жмякаў, перакідваў у дзюбе і праглынуў. Я падыйшоў да Найды, пачаў яе пагладжваць, прыгаворваючы: "Якая ж ты разумніца! Якая, Найда ты ў мяне разумніца" - вы б бачылі, як кошцы гэтае пагладжванне падабалася. Ніколі так хвастом не віхляла. Рэакцыя была такая, што калі перадаць словамі, быццам бы адказвала: "Нарэшце і ты зразумеў, што і ў мяне розум ёсць. Нарэшце і я дачакалася, што мяне ацанілі. Я вельмі радая..." Сапраўды містыка нейкая... Можа нашы хатанія жывёлы нашмат разумнейшыя за нас? Проста дадзены нам, калекам, для таго, каб дапамагчы нам прайсці свой шлях. І сабакі, і кошкі... Яны Ангелы нашай сям'і, а мы думаем, што гэта мы гаспадары, мы іх кормім і выгульваем, а яны проста прыглядваюць за намі і дапамагаюць. Чым могуць, як умеюць. Проста мы не заўсёды здольны адчуць і зразумець, што побач з намі інтэлект, магчыма, значна вышэйшы за той, якім мы валодаем.
Свидетельство о публикации №221062801651