Кнiга казак для дзяцей -Караблi, моры i акiяны-

У чэрвені 2021 года ў выдавецтве “Беларусь” выйшла з друку кніга казак “Караблі, моры і акіяны”.
Гэта кніга для тых, хто марыць адправіцца ў вандраванні ў самыя цікавыя куткі нашай планеты. Разам з казачнымі персанажамі вы здзейсніце віртуальныя вандраванні па морам і акіянам, пажывяце разам з марскімі птушкамі на закінутай у акіяне бязлюднай выспе, спусціцеся ў глыбіні паўночных мораў, папаплаваеце на акіянскім караблі, адправіцеся ў вандраванне з папяровым караблікам па вялікай рацэ, апусціцеся на дно акіяна, каб паглядзець на “зорнае неба”.  А яшчэ вы даведаецеся шмат цікавага пра жыццё марскіх птушак і звяроў.
Героі казак пакажуць прыклады дабрыні, спагадлівасці, узаемадапамогі, павагі, любові і шчырага сяброўства.

Цудоўныя ілюстрацыі да кнігі зрабіла вядомая мастачка АНАСТАСІЯ БАЛЫШ.

відэа кнігі  https://www.youtube.com/watch?v=TkpFXR1VrMY

Зборнік казак прызначан для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.


Змест:
Караблік і мора
Вандраванне Зайца да акіяна
Парусны Караблік і яго сябры, ветрыкі
Ветрык Арляня і яго дзед Светладар
Вандраванне ў Атлантыку Лятучага Мышаняці
Парусны Караблік падарожнічае1
Папяровы Самалёцік падарожнічае
Шчаслівага адпачынку каля сіняга мора
Дзіўны аповед марскога Капітана
Альбатрос і Буравеснік
Хто жыве на дне акіяна?
Кіт, кіцяня і дэльфіня
Прыгоды кіцяня ў паўночных водах
Акіянскія даследчыкі
Чароўная казка далёкага Вострава

Дарагія сябры! Шукайце цікавую кнігу для дзяцей у кнігарнях Беларусі і інтэрнэт-крамах.  Старонак 90.

У кігарне  “Академкнига”  за 23р
 
У 21vek.by

У biblio.by
https://biblio.by/karabli-mory-i-akijany.html

У інтэрнет-магазіне Белкніга 

Каб купіць, глядзі тут:
http://domarenok-t.narod.ru/stories/01/1692.html


30.06.21


Рецензии