Карае

Караеў…
Каля шасці вечара Пацешка запрасілася на выгул, як заўсёды, пачала гаўкаць на мяне і, падскокваючы, пакусваць за бок, выганяючы на вуліцу. Узяў на павадок і выйшлі. Вырашыў прагуляцца да “Максімуса” і выпіць піва ў “Шашлычнай”. Прайшліся па мікрараёну, зайшоў у шашлычную, узяў піва (05, Аліварыя коштам у 3 рублі), выбіраю месца дзе сесці. А там толькі чатыры столікі пад парасонам на вуліцы. За адным сядзіць мой сусед з сынам, хацеў прысесці да яго, але заўважыў, што на табурэтцы вісіць куртачка, а на другой — ляжаць рэчы. “Нехта прыйдзе!” — вырашыў  у самы апошні момант сесці за іншы,  падыйшоў да суседняга століка… Там сядзеў мужчына з дзяўчынай, твар мужчыны мне падаўся вельмі знаёмым. Спытаўся: “Можна?” — “Так, — адказаў мужчына, — толькі там мокра”. Я змахнуў насоўкай расу на табурэтцы і, прывязаўшы Пацешку, сеў. Шпокнуў алюміневай штучкай, так сказаць адкаркаваў, і пацягваю піва… Твар мужчыны не дае спакою, дзесьці я бачыў яго, ну,  вельмі знаёмы… “Дзесьці я бачыў гэтага чалавека?.. Можа журналіст які, можа артыст…”. Ніяк не мог успомніць. Пацягваю сваё піва з бляшанкі… Пацешка смыкаецца прывязаная. Адным вухам слухаю, што ж яны гавораць? Мужчына нешта бахваліцца перад дзяўчынай… Маўляў, які ён круты, як ён яе адразу раскусіў. Блін, нешта пра палітыку… Некага ён там раскруціў, пра нейкую тупаватую жанчыну, якая цалкам адмарожаная… Не падаю выгляду, што я іх падсулхаваю. Увесь час круціцца на языку спытацца:”Дзядзька, дзе ж я цябе бачыў?” — але неяк нетактоўна ўмешвацца ў іхнюю размову. Папіваю сваё  піва… Навостраю слых і раблю выгляд, што мне пофігу, што яны там сабе гавораць.
Вельмі шкада, бо я мог атрымаць інсайдарскую інфармацыю. Яны падымаюцца і сыходзяць. Падбягае сусед: “Ты хоць ведаеш з кім ты сядзеў? З Караевым!!!”
Ні фіга сабе, падумаў я сабе! А я ж та думаю, дзе бачыў гэтага чувака… Аказваецца, усе тры столікі ведалі, што я сяджу з Караевым, былым міністрам МУС і назіраюць за намі,  я адзін — цямці ляміці! — лапцямі “шчы” ярмошынскія хлябтаяю.
Вось як, аказваецца, бывае ў нашым мікрараёне Сухарава. Караеў жыве дзесьці на вуліцы Скрыпнікава…
Мне вось што цікава, чаму гэта ён не спытаўся, што “я падобны да Лукашэнкі? Ці не сваяк, часам?” — усе ж звычайна пытаюцца, а ён прамаўчаў… Цяпер буду вастрыць вушы. Вось цікава яшчэ, калі б былы міністр убачыў на ашыйніку Пацешкі БЧБ сімоволіку, якая прыстунічала літаральна некалькі тыдняў таму, ці выклікаў бы ён нарад міліцыі, каб завязлі мяне ў Акрэсціцна, ці не стаў бы так пазорыцца?


Рецензии