Гэта я з табой вечарую - пародыя

Пародыя на песню "Зачараваная мая"
("Песняры", Ігар Лучанок - Генадзь Бураўкін)

Паглядзіш ты у сіняе неба-
Там ляціць спадарожнік-шпіён
Невядома, з якою патрэбай
Зазірнуў ён ў наш мікрараён.

І убачыш зусім ужо блізка
Ліхтары Астравецкай АЭС -
То рыпіць над тваёю калыскай
Навукова-тэхнічны прагрэс!

Прыпеў:
Гэта я з табой вечарую
Шампіньёнамі цябе я частую
Санітараў жахліваю моваю
Зачароўваю, зачароўваю
Закалыхваю я цябе

Пачытаеш мне зноўку газэту,
Што чытаў табе ўчора я
Там палітыкаў розных партрэты -
Нават ёсць сімпатычныя!

Ад навязлівай тэлерэкламы
Не схаваешся ты ўжо нідзе
И вытокі харчовай праграмы
Паплывуць ў трыфтазынавым сне.

Гэта я з табой вечарую
Вітамінамі цябе я частую
Трыфтазынаў жахліваю моваю
Зачароўваю, зачароўваю
Закалыхваю я цябе.

Гэта я з табой вечарую
Агуркамі цябе я частую
Санітараў пачварнаю моваю
Зачароўваю, зачароўваю
Закалыхваю я цябе.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →