Вы шумiце, мядсёстры
(Эдуард Ханок-Ніл Гілевіч, ВІА "Сябры")
Вы шуміце, шуміце
Нада мною мядсёстры.
Калыхайце, люляйце
Нада мной прастыню
А я лягу-прылягу,
З`еўшы аміназыну
На пружыністым ложку
Пару тыдняў пасплю.
А я лягу-прылягу,
З`еўшы аміназыну.
Будуць сніцца пачвары,
Курганы-груганы.
А калі я прачнуся
Моцны водар з сталоўкі
Дзяўбане прама ў ноздры,
Бо прынеслі абед
Вы шуміце-шуміце
Нада мною мядсёстры
Калышыце-люляйце
Ў шпрыцах аміназын
А я выканаў норму
Бо я не тунеядзец
Не хачу мыць падлогу
А хачу адпачыць.
Свидетельство о публикации №221070800996