Выцiраючы боты аб сцяг
Пад якім даваў народу прысягу,
Уздымаў сваім учынкам пытанне:
"Калі ён хлусіў - тады ці зараз?
І калі ён быў шчыры?
І ці быў увогуле?"
Гаварыў ад імя народу,
Бо Шарыкавы - "таксама народ"
І прапанаваў стаць нацыяй Шарыкавых
Такіх, як ён сам,
Якія не паважаюць нікога
І разумеюць толькі сілу.
"Ці ня блага быць самым галоўным Шарыкавым
Сярод астатніх барбосаў?"
І мы ўсе ў гэтым вінаватыя таксама,
Дзе сутнасць - брудная гнілая муць
Што ні слова - то падман
І ўсе мы разумеем, што лухта,
Але нашыя словы тонуць у гэтай дрыгве
Палымянай дэмагогіі і самападману.
"Мяняем хісткую свабоду на стабільную чарку+шкварку!"
"Мяняем шчасце на камфорт!"
Шчанюк не вінаваты. Што з яго возьмеш?
Ён жа не разумее!
Вінаватыя людзі, якія ўсё разумелі, але прамаўчалі
І не сказалі яму: "Стоп!"
Свидетельство о публикации №221071700014