Паненка ды яе халоп бел
Доўга шукаць не давялося, па суседстве стаяў фальварк паненцы, куды як раз патрабаваўся працаўнік. Рознае казалі пра гаспадыню фальварка. Адны казалі, што яе прадзед быў шляхцічам у дружыне Давіда Гарадзецкага, іншыя лічылі яе унучкай польскага ваяводы, які закахаўся ў літвінку і застаўся жыць у Беластоку, трэція, як бацька Панаса, казалі, што яна ведзьма. Але ўсё сыходзіліся ў тым, што была яна рэдкай прыгажуняй: зірнеш - і знік.
Першыя дні саму паненку Панас і не бачыў. Кіраўнік фальварку вызначыў Панаса у дапамогу садоўніку, дзе ён і працаваў, і спаў у пуні. Тады ж працаўніку было сказана, што ў садзе ёсць месцы, куды ім з садоўнікам заходзіць не дазваляецца. Яшчэ забаронена было чапаць жывёл, якія сустрэнуцца ў садзе, асабліва котак.
Аднойчы ў траўні Панас доўга не мог заснуць, усё варочаўся ў ложку, ня стульваючы вачэй, і прачнуўся завідна. Ён хацеў паляжаць яшчэ, калі пачуў шоргат. Павярнуўся, бачыць, нібы хтосьці глядзіць праз акно. Боязна стала Панасу, выскачыў вонкі - нікога, толькі сядзіць пад акном шэрая кошка з белай плямай на шые. Сядзіць ціхенька і глядзіць ўважліва. Пасля павярнулася і пайшла праз кусты.
Цікава стала працаўніку, апусціўся на карачкі і праціснуўся за коткай следам. Котка далей, ён, крадучыся, за ёй. І не заўважыў, як апынуўся ў той частцы саду, куды хадзіць забаранялася. Толькі глядзіць, кошка знікла, а на яе месцы стаіць дзяўчына нязвычанай прыгажосці, і з вопраткі ў яе толькі срэбные каралі. Стала дзяўчына збіраць жменямі расу і абціраць ўсё цела, пачынаючы ад асобы і заканчваючы стройнымі ножкамі. Глядзіць Панас ва ўсе вочы, баіцца выдаць сябе выпадковым шоргатам. Памылася паненка і раптам паглядзела яму проста ў вочы. Пытаецца насмешліва:
- Ну што, наглядзеўся?
Яму б павярнуцца ды бегчы, ды ногі нібы прыраслі да зямлі. Стаiць сам не свой, вачэй на дзяўчыну падняць ня смее. І тады яна падышла да яго і дакранулася пальчыкам ілба. Нібы нешта лопнула ўнутры Панаса, паваліўся ён перад паненкай на калені і заплюшчыў вочы: будзь, што будзе!
- Малайчына, - пахваліла паненка. - Ніколі не забывай, што я твая паненка, а ты мой халоп. Цалуй маю панскую ножку!
Заныла ў грудзях Панаса ад гэтых слоў. Не тое што ножкі, зямлю пад яе ножкамі ён гатовы быў цалаваць. Як вар'ят, Панас ўпаў ніцма і стаў пакрываць пацалункамі мокрыя ад расы ножкі.
- А цяпер, - працягвала паненка, - устань на карачкі і адвязі мяне дадому. Ды хутчэй, бачыш, ножкам холадна.
Не памятаючы сябе, устаў ён на карачкі і, калі паненка села на спіну, павёз яе па садзе. Як салодка было везці паненку, як радасна! Усе думкі працаўніка былі толькі пра тое, каб не спатыкнуцца, не выпусціць каштоўную ношу.
Стаў Панас з той пары нібы зачараваны, усё паненкай мроіў і радню не пазнаваў. І не было ў яго іншага жадання, акрамя як служыць паненцы, належаць ёй, выконваць яе волю. Бывала, працуе ў садзе, убачыць паненку, стаіць і усміхаецца, як дурань. Так і стаіць, пакуль паненка ня схаваецца з погляду.
Доўга, ці коратка, адзін за адным захварэлі і памерлі бацька і маці Панаса. Ніхто не ведаў, з якой прычыны, але казалі, што без ведзьмы не абышлося. А Панас так мроіў паненкай, што нават на пахаванне не прыйшоў. Пахавалі без яго.
Паненка ж прыдумала новую забаву. Прыйшла неяк увечары да Панаса і кажа:
- Кахаеш мяне?
- Кахаю, - адказваў Панас, - больш за жыццё кахаю.
- Дакажы, - працягвала паненка, - Пакатай мяне па небе.
- Ды я з радасцю, толькі не ведаю, як.
- А я падкажу...
Перакінула ножку паненка Панасу на шыю і села верхам. Пасля загадала яму ўстаць на ногі.
- Бяжы, - кажа, - бяжы і ні пра што не хвалюйся.
З заміраючым сэрцам пабег Панас па садзе. Тут чуе, шэпча паненка незнаёмыя словы ў яго на шыі. Самі сабой ногі яго адарваліся ад зямлі, і вось ужо бяжыць ён прама па паветры. А паненка ўдарае яго пяткамі і паўтарае: «Яшчэ!.. Яшчэ!..» Ды й заклён свой шэпча... Так і бег Панас, не адчуваючы пад сабою ног і страціўшы час, пакуль паненка ня вырашыла павярнуць назад.
Вярнуліся ў фальварк. Сышла паненка з працаўніка і пайшла па сваіх справах, а ён дацягнуўся да пуні і паваліўся без сіл, як забіты. Прачнуўся толькі на наступны дзень і ўвесь дзень хадзіў слабы.
Так і панадзілася паненка катацца на працаўніку, прыходзіла кожныя тры-чатыры дні і ездзіла на ім у сваё задавальненне. Толькі сталі заўважаць, што ад такіх катанняў па небе стаў Панас худнець і слабець, а паненка з кожным разам станавілася ўсё болей прыгожая. Але ж ён і не пярэчыў: люба была яму аддаваць сябе паненцы, бо была яна мілей цэлага свету. Сама думка аб паненцы прымушала дрыжаць і падгінацца яго ногі.
Катанне працягвалася лета і восень, да самай зімы. Панас станавіўся ўсё болей худы і слабы, пакуль аднойчы лёг спаць і не прачнуўся. Цела яго выдалі радне, а ў фальварку з тых часоў аб ім і не ўспаміналі.
Свидетельство о публикации №221072100525