Баба упёртая

У гэтым годзе прырода была міласціва да чалавека і шчодрай на свае дары. Народ усялякі, нават крывы, кульгавы і гультаяваты не мог не прамінуць  магчымасці, каб не  прыладкавацца  да грыбной ліхаманкі.
Людзі натхнённа валілі у лес шырокімі шэрэнгамі, як некалі крочылі  на  дэманстрацыі.
На вакзалах было не прапіхнуцца. На чыгуначных станцыях, касіры фізічна не маглі абілеціць усіх  жадаючых. Цемра грыбнікоў таўкліся і на пероне.
Людзі ехалі з чатырох, з васьмі гадзін раніцы, а хто і у абед,  усе атакавалі лясы. І
ніхто не быў разачараваны. Кожны вяртаўся на станцыю з  поўнымі карзінамі, вёдрамі, кошыкамі грыбоў.
Стараліся прыйсці  заранее  да прыбыцця цягніка. Ды ці  варта было запазняцца? Блытацца не было патрэбы.  Грыбы трапляліся на  кожным кроку. Гніся і бяры.
На станцыі, трохі стомленыя, але задаволенные людзі, сядзелі пад дрэвамі, у сасновай прахладзе:  хто сілкаваўся, хто церабіў свае грыбы, мужчыны пакурвалі, а хто яшчэ поўзаў па лесе зусім блізка ля станцыі.
Але, кожны, не гледзячы на свае заняткі, цікаваў: хто і што прынёс.

Тыя, каму было яшчэ не да супакою, неслі у руках баравічкі.
Бабулька вынурнула з лесу. У адной руце трымала чырвоную сыраежку, а у другой - блёклую паганку. Твар сьвяціўся радасцю і нейкай загадкавасцю.
- Кіньце, зараз жа кіньце грыб, што у правай руце! - залямантаваў народ маім голасам, -  Гэта ж ядавіты грыб паднялі, смяротна ядавіты.
- Зонцік,  зонцік, гэта зонцік, - бабулю не   зачапілі перасцярогі. Наадварот, яна бліжэй прыціснула грыб да сябе.- А у мяне іх многа!
- Давайце мы пераглядзім вашыя грыбы тут. Навошта везьці дадому атруту?!-  кінуліся да бабы жанчыны.
- Не, не! Я дома гляну! - засупрацівілася баба.
Во, упёртая! Мо каго сабралася частаваць ?
Больш  у лесе яе ніхто не бачыў.


Рецензии