Страцiушыя уласны твар

Страціўшыя ўласны твар
(Лютая дзічына, Крыштальна чыстая муць, Шчырая дэмагогія)

Даць пад сцягам прысягу,
А потым выцерці аб яго ногі -
Гэта годны ўчынак,
Ці гэта такая "падзяка"?

Можна любіць ці не любіць БЧБ-сімволіку. Можна па-рознаму ўспрымаць вулічныя акцыі і хапуны ў 2020/21, але варта прызнаць, што пад БЧБ-сімволікай нараджалася Незалежнасць Беларусі ў 1991-94. І той, хто даваў перад ёй прысягу, а праз 26 гадоў аб`явіў "фашысцкай", сведчыць сам супраць сабе, што ён на працягу некалькіх гадоў сам спакойна працаваў пад фашысцкай сімволікай і не прымаў аніякіх мер і не выказваў супраць гэтага аніякага пратэсту. Тобок, сам быў абсалютна згодны з фашысцкай сімволікай. Да таго ж сімволіка і не была насамрэч фашысцай. Часы акупацыі 1941-44 я не застаў, а сам асабіста бачыў яе у асноўным у "свядомых", апазіцыянераў ці ў Вярхоўным Савеце 1991-94, а жыццё прывучыла крытычна ставіцца да любой прапаганды.
Ці па-чалавецку гэта - разбураць імправізаваныя мемарыялы ботамі ананімшчыкаў - сілавікоў?
Цёплым восеньскім вечарам людзі сабраліся ля метро "Пушкінская", каб ушанаваць памяць загінуўшага Аляксандра Тарайкоўскага. Неўзабаве сярод сабраўшыхся з`явіўся афіцыйны прапагандыст Рыгор Азаронак і пачаў задаваць яхідныя пытанні накшталт: "А ці можаце вы назваць імя па бацьку таго, памяць каго вы зараз шануеце? Э-э-э, не можаце!" Ну пры чым тут гэта? Адразу сустрэчнае пытанне: "Ці можа Рыгор Азаронак, ці, наўвогуле, хоць адзін чалавек, назваць імя па бацьку бацькі таго, хто 26 год запар кіруе краінай?" Часам з сумна вядомымі метадамі татальнага хамства.
 
Чаму так размешчаны фота, што не бачна твараў?
Таму што там тыя, хто па сутнасці, страцілі свой уласны твар.

Згадзіцеся, ва ўсёй гатай падзеі-даць прысягу, а потым выцерці ногі аб сцяг ёсць штосьці скотскае, брыдкае, не годнае чалавека. І чалавек, які займае галоўную кіруючую пасаду, павінны ўцяміць, што гэта непрыгожа і амаральна.

І не апускацца да ўзроўню непавагі падлеткаў-удзельнікаў вулічных акцый, якія непаважліва  пішуць усялякія Зыходзь!, а трымаць удар. Ці там ужо ўсё размякла?


Рецензии